Грыбы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
У аснову вызначэння сістэматычнага стану грыбоў пакладзены асаблівасці будовы грыбнога цела, палавога і бясполага споранашэння і формы пладовых цел. Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўлнецца кавалкамі міцэлію ([[шапкавыя грыбы]]), пачкаваннем ([[дрожджы]]), асобнымі клеткамі — аідыямі (галасумчатыя), гемамі і хламідаспорамі ([[галаўнёвыя грыбы]]), [[бясполае размнажэнне]] — з дапамогай [[споры|спор]], што ўтвараюцца на асобных клетках міцэлію. Споры могуць фарміравацца эндагенна, унутры шарападобна пукатых канцоў гіфаў (спарангіяспоры, [[зааспоры]]; у ніжэйшых грыбоў) або экзагенна (канідыяспоры; у вышэйшых і некаторых ніжэйшых грыбоў). Для палавога размнажэнння ўласціва зліццё аднолькавых або розных паводле памераў гамет (у ніжэйшых грыбоў), яйцаклеткі і сперматазоіда (у ааміцэтаў), вегетатыўных клетак з аднолькавымі або рознымі палавымі знакамі (у зігаміцэтаў), антэрыдыю і архікарпа з утварэннем сумкі (у аскаміцэтаў) або шляхам саматагаміі з утварэннем базідый (у базідыяміцэтаў). Утварэнню сумак і базідый звычайна папярэднічае развіццё на міцэліі пладовых цел — спецыяльных спараносных органаў. У аскаміцэтаў гэта [[клейстатэцый]], [[перытэцый]], [[апатэцый]] і інш., у базідыяльных грыбоў распасцёртыя, палачка-, куста-, шара-, зоркападобныя і іншыя пладовыя целы.
 
У прыродна-кліматычных зонах Беларусі трапляюцца прадстаўнікі ўсіх сістэматычных груп грыбоў, якія спецыялізаваны да розных экалагічных умоў існавання. Напрыклад, [[агарыкальныя]], [[афілафаральныя]], [[гастэраміцэты]] і іншыя сапрабіёнты развіваюцца ў лясах на гнілой драўніне, лясным подсціле, плесневыя грыбы — на прадуктах харчавання, кармах жывёл. [[Мучніста-расяныяМучністарасяныя грыбы]], [[іржаўныя грыбы|іржаўныя]], перанаспоравыя, хітрыдыевыя, [[гельцінтаспорый]], [[фузарый]], [[фітафтора]], макраспорый, [[склератынія]] і іншыя групы фітапатагенных грыбоў паразітуюць на збожжавых, агароднінных, пладова-ягадных культурах.
 
Вядома больш за 200 відаў ядомых грыбоў і каля 40 відаў ядавітых грыбоў. Грыбы мінералізуюць раслінныя рэшткі ў глебе, патагенныя грыбы выклікаюць хваробы раслін, жывёл і чалавека. Грыбы — актыўныя накаплялыіікі радыенуклідаў. Многія віды плесневых грыбоў выкарыстоўваюць у мікрабіялагічнай прамысловасці для атрымання вітамінаў, антыбіётыкаў, фермёнтаў, стэроідных гармонаў, дрожджы — у хлебапячэнні, піваварэнні, вінаробстве. Шэраг відаў грыбоў культывуюць ([[шампіньёны]], [[вешанкі]], [[труфелі]]).