Публій Карнелій Тацыт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Рукапісы: вікіфікацыя
→‎Рукапісы: вікіфікацыя
Радок 248:
Складанні Тацыта не былі вядомыя шырокаму колу рымлянаў; толькі ў канцы III стагоддзя імператар [[Марк Клаўдзій Тацыт]], які лічыў сябе нашчадкам гісторыка, загадаў усім бібліятэкам Імперыі мець у сваіх фондах яго складанні. Надалей яго ведаюць толькі некаторыя познаантычныя інтэлектуалы і лічаныя сярэднявечныя храністы. З-за невялікай папулярнасці ў Сярэднія вякі складання Тацыта захаваліся толькі дзякуючы адзінкавым рукапісам.
 
I—VI кнігі «Аналаў» захаваліся ў адзіным рукапісе, вядомага як «Медыцэйская I» (M1). Яна была напісана {{нп3|[[Каралінгскі мінускул|каралінгскім мінускулам|ru|Каролингский минускул}}]] у сярэдзіне IX стагоддзі меркавана ў [[Фульдскае абацтва|Фульдскім манастыры]]<ref name=martin.243>''Martin R. H.'' From manuscript to print // The Cambridge Companion to Tacitus. Ed. by A. J. Woodman. — Cambridge, 2009. — P. 243</ref>. Яе пісалі вельмі акуратна, хоць пры гэтым перанеслі граматычныя памылкі з папярэдніх манускрыптаў. Уважлівае палеаграфічнае вывучэнне рукапісу паказвае на тое, што выточным тэкстам паслужыла грубая копія без прабелаў паміж словамі. У манускрыпце ніяк не пазначаны разрыў у два гады апісаных падзей паміж раздзелам 5.5 «Аналаў» і ацалелымі ўрыўкамі кнігі VI, няма дзялення на часткі і параграфы (яны былі зроблены ўжо ў друкаваных выданнях XVII—XX стагоддзяў)<ref name=martin.243 />. Праз нейкі час пасля завяршэння «Медыцэйская I» апынулася ў манастыры {{нп3|Карвей|Карвей|ru|Корвей}}. Яна была дастаўлена ў Рым па просьбе рымскага папы [[Леў X, Папа Рымскі|Льва X]] (правіў з 1513 года), і ўжо ў 1515 годзе быў надрукавана першы поўны зборнік складанняў Тацыта. У [[Карвей]] манускрыпт не вярнуўся, але замест яго ў манастыр быў адпраўлены надрукаваны асобнік<ref name=martin.244>''Martin R. H.'' From manuscript to print // The Cambridge Companion to Tacitus. Ed. by A. J. Woodman. — Cambridge, 2009. — P. 244</ref>. У наш час рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы [[Бібліятэка Лаўрэнціяна|Лаўрэнціяна]] ў [[Горад Фларэнцыя|Фларэнцыі]]<ref name=martin.243 />.
 
У сярэдзіне XI стагоддзя ў манастыры {{нп3|Мантэкасіна|Мантэкасіна|ru|Монтекассино}} быў створаны рукапіс, вядомы як «Медыцэйская II» (M2)<ref name=tronski.241>{{Tronski.tac}} 241</ref><ref name=martin.244 />. Яна ўлучае кнігі XI—XVI «Аналаў» і кнігі I—V «Гісторыі». Рукапіс быў напісаны {{нп3|Беневенцкае пісьмо|беневенцкім пісьмом|ru|Беневентское письмо}}. У манускрыпце была ўжыта суцэльная нумарацыя кніг (кнігі «Гісторыі» I—V былі пранумараваны як XVII—XXI). «Медыцэйская II» была выяўлена гуманістамі каля 1360 года, з яе зрабілі копію і пераправілі ў Фларэнцыю<ref name=companion2.507>''Kapust D.'' Tacitus and Political Thought // A Companion to Tacitus. Ed. by V. E. Pagán. — Wiley—Blackwell, 2012. — P. 507</ref>. Дзякуючы знаходцы Тацыта ведаў [[Джавані Бакача|Бакача]]. У ліставанні паміж гуманістамі [[Поджа Брачаліні]] і {{нп3|Нікало Ніколі|Нікало Ніколі|ru|Никколи, Никколо}} ўтрымваецца ўказанне на тое, што каля 1427 года Ніколі нейкім сумнеўным спосабам атрымаў гэты манускрыпт. Пасля смерці Ніколі ў 1437 годзе рукапіс трапіў у [[Бібліятэка Лаўрэнціяна|Лаўрэнціяну]]. З-за таго, што «Медыцэйская II» была напісана складаным для чытання беневенцкім шрыфтам, з яе зрабілі каля 40 рукапісных копій, і менавіта яны служылі глебай для ўсіх выданняў аж да 1607 года<ref name=martin.244 />.