Яўрэйская кухня: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, афармленне
Радок 29:
Сытная кухня яўрэяў-[[ашкеназы|ашкеназаў]] заснавана на стагоддзях жыцця ў халодным клімаце Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у той час як на больш лёгкую, «сонечную» кухню яўрэяў-[[сефарды|сефардаў]] паўплывала жыццё ў Міжземнаморскім рэгіёне.
 
Кожная яўрэйская абшчына мае свае традыцыйныя стравы. У [[Іспанія|Іспаніі]] і [[Партугалія|Партугаліі]] агульны інгрыдыент шматлікіх страў — [[аліўкі]], і многія прадукты смажаць на алеі. Ідэя абсмажывання рыбы як, напрыклад, у традыцыйнай [[Вялікабрытанія|брытанскай]] страве ''[[рыба і чыпсы]]'', была прывезена ў Вялікабрытанію сефардскімі яўрэйскімі імігрантамі.<ref>{{cite web|author=Jay Rayner |url=http://observer.guardian.co.uk/foodmonthly/story/0,,877008,00.html |title=Enduring love &#124; Food monthly &#124; The Observer |publisher=Observer.guardian.co.uk |date= |accessdate=2012-05-01}}</ref> У [[Германія|Германіі]] папулярнай стравай было [[рагу]]. Яўрэі [[Нідэрланды|Нідэрландаў]] звычайна елі салёныя агуркі, [[селядзец]], [[торт|тарты]] з сметанковага масла і ''bolas''. У [[Польшча|Польшчы]] яўрэі гатавалі розныя віды фаршыраванай і тушанай рыбы разам з супам з кнейдлах або локшэн ([[локшына]]). У [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]] яўрэі ядуць [[кус-кус, страва|кус-кус]] і [[таджын]].
 
Такім чынам, традыцыйная суботняя трапеза для яўрэяў-ашкеназаў можа ўключаць ростбіф, тушанае мяса ці курыцу, [[цымес]] з морквы, і бульбу, а традыцыйная суботняя трапеза сефардаў — салаты, фаршаванае вінаграднае лісце, кус-кус і іншыя стравы блізкаўсходняй кухні.