Выкапнёвае паліва: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{вызнч|1=Выкапн{{*|ё}}вае п{{*|а}}ліва}}, {{вызн2|1=гар{{*|у}}чыя кар{{*|ы}}сныя в{{*|ы}}капні}} - гэта [[нафт…'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
 
== Тэмпы спажывання ==
<blockquote>Я запрашаю чытача заплюшчыць вочы і паспрабаваць уявіць сабе, які гіганцкі прамежак часу спатрэбіўся планеце для назапашвання ў нетрах запасаў нафты, якія мы марнуем, як п'яны матрос у прыпартовай карчме марнуе свой заробак.</blockquote><ref>[http://art-of-arts.livejournal.com/195832.html] Калі нафта патаннее?</ref>.
За 18 стагоддзе аб'ём здабыванага вугля павялічыўся на 4000%, Да 1900-га здабывалася 700 мільёнаў тон вугля ў год, затым надыйшла чарга нафты. Спажыванне нафты ўзрастала каля 150 гадоў і напачатку трэцяга тысячагоддзя [[пік нафты|выходзіць на плато]]. У наш час у свеце здабываецца больш 87 млн [[Барэль|барэляў]] у суткі.
 
== Здабыча выкапнёвага паліва ў Беларусі ==
 
Пошук нафты на тэрыторыі Беларусі ажыццяўляецца з [[1952]] г., а распрацоўка пачалася з [[1965]] г. За перыяд з 1965 па [[1975]] год было здабыта 35 млн. т. нафты, дасягнуўшы гадавога максімуму 8 млн. т. у 1975 г. Затым гадавая здабыча пачала змяншацца, з-за памяншэння здабычы на самых буйных радовішчах. У наш час у Беларусі здабываецца прыклада 2 млн. т. гэтага карыснага выкапня.<ref>[http://geology.by/-7/58--7/126-2008-09-09-20-05-17.html Беларускі геалагічны партал], Гаручыя карысныя выкапні</ref>
 
Торф — іншае выкапнёвае паліва, што здаўна здабываецца ў Беларусі. Самыя буйныя тарфяныя запасы ёсць у Гомельскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. Агульная плошча тарфяных масіваў — каля 2,5 млн. га., а агульная вага — каля 3 млрд. т. Штогод здабываецца 14 млн. т. торфу.
 
Гаручыя сланцы ўпершыню выяўлены ў Беларусі ў 1963 г. У межах заходняй часткі [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкага прагіну]] сланцаносныя адклады залягаюць на глыбінях, даступных для распрацоўкі шахтавым метадам. Гаручыя сланцы ўяўляюць сабою ападкавыя ўтварэнні буравата-шэрага колеру з высокім (больш 15%) утрыманнем цвёрдага нерастваральнага арганічнага рэчыва - [[кераген]]у. Прагнозныя рэсурсы гаручых сланцаў у гэтым басейне да глыбіні 600 м. складаюць 11 млрд. т. Карысны выкапень характарызуецца высокай [[попельнасць|попельнасцю]] (75 %). Адмыслоўцы лічаць, што прамысловае засваенне ў Прыпяцкім сланцаносным басейне будзе эканамічна апраўданым толькі пры ўмове поўнай утылізацыі ўсіх прадуктаў сланцаперапрацоўкі, у тым ліку попелу.
 
У Прыпяцкім прагіне, у паўднёвай частцы Беларусі, сустракаюцца таксама бурыя вуглі, якія залягаюць на глыбінях 290—900 м. Прагнозныя рэсурсы вуглёў у адкладах [[Каменнавугальны перыяд|карбон]]у да глыбіні 600 м. ацэньваюцца ў 410 млн. т. У [[Юрскі перыяд|юрскай]] вугляноснай тоўшчы прагнозныя рэсурсы вуглёў перавышаюць 520 млн. т. Лепш за ўсё вывучаны паклады бурых вуглёў у [[міяцэн]]авых адкладах. У сувязі з невялікімі глыбінямі залягання (20—80 м.) яны даступныя для распрацоўкі кар'ерамі. У заходняй частцы Прыпяцкага прагіну выяўлена 3 радовішчы: Жыткавіцкае, Брынёўскае і Тонежскае. У найболей буйным — Жыткавіцкім, запасы складаюць каля 70 млн. т. Вуглі Жыткавіцкага радовішча гумусавыя, нізкай ступені метамарфізму. Нягледзячы на складаныя гідрагеалагічныя ўмовы, на базе гэтага радовішча магчыма будаўніцтва буравугальнага кар'ера прадукцыйнасцю 2 млн. т. у год.
 
== Уплыў на навакольнае асяроддзе ==
Радок 15 ⟶ 25:
 
Спальванне выкапнёвых тыпаў паліва стварае выкіды [[дыяксід вугляроду|двухвокісу вугляроду]] (CO<sub>2</sub>) - [[парніковы газ|парніковага газу]], які дае найвялікі ўнёсак у [[глабальнае пацяпленне]]. Прыродны газ, асноўную частку якога складае [[метан]], таксама з'яўляецца парніковым газам. [[Парніковы эфект]] ад адной малекулы метану прыкладна ў 20 раз большы, чым ад малекулы CO<sub>2</sub>, таму з кліматычнага пункта гледжання спальванне прыроднага газу пераважней яго трапленню ў атмасферу.
 
== Нататкі ==
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
* [http://geology.by/ Беларускі геалагічны партал]
 
[[Катэгорыя:Карысныя выкапні]]