Памер старонкі: 32 523

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--Максім Л. 19:28, 28 Сакавік 2009 (UTC)

Зноскі правіць

Ёсць Шаблон:Зноскі, ставіцца так {{зноскі}}. --Максім Л. 15:11, 29 Сакавік 2009 (UTC)

Ага, ужо разабраўся. Дзякую за падказку. А ці ёсць нейкі адмысловы шаблон для цытатаў на белвікі? --Вікі-Майстар 20:29, 29 Сакавік 2009 (UTC)

Перакладзеныя назвы крыніц правіць

Зазірніце, калі ласка, у Размовы:Калька (лексіка). Yury Tarasievich 19:35, 5 Красавік 2009 (UTC)

Такая самая праблема -- перакладзеныя назвы крыніцаў у гідрат метану. Вы ўсё ж папраўляйце за Белазарам такія рэчы. Yury Tarasievich 05:53, 7 Красавік 2009 (UTC)

Добра, буду паглядаць. Дарэчы, як я зразумеў, гэта тычыцца толькі друкаваных крыніц? P.S. А Белазар вельмі добра дапамагае. :) --Вікі-Майстар 06:54, 7 Красавік 2009 (UTC)

Не, не толькі друкаваных. А наогул, усякая крыніца, якая фактычна была выкарыстаная ва ўласнай працы, запісваецца з яе выхаднымі данымі "як ёсць". Гэта азначае, найперш, такую самую мову назвы і імёнаў аўтараў -- лацінскую, нямецкую, рускую, польскую і г.д.

Непасрэдна афармленне (усе гэтыя працяжнікі, квадратныя дужкі і інш. знакі, парадак пералічэння вых. звестак і г.д.) разумней хоць бы збольшага падпарадкоўваць, як у нармальных выданнях, нормам 7-й серыі міждзяржаўных стандартаў (калі зусім проста -- "як у кніжках"). Yury Tarasievich 08:15, 7 Красавік 2009 (UTC)

На мой погляд такое патрабаванне - залішняе. Тым больш дэ-факта яго ніхто не прытрымліваецца. Вось першы трапіўшы пад руку артыкул: Пскоўская вобласць.
Калі ўжо ёсць жаданне пазначаць мову крыніцы, было б правільна проста дадаваць моўную пазнаку пасля спасылкі. Напрыклад:
--Вікі-Майстар 08:40, 7 Красавік 2009 (UTC)
Навошта вынаходзіць веласіпед, і не карыстацца агульнапрынятымі (г.зн. наогул для навуковых і навучальных тэкстаў) правіламі афармлення спісу крыніц? Yury Tarasievich 09:10, 7 Красавік 2009 (UTC)
Дык а што Вы прапануеце? Пісаць:
? --Вікі-Майстар 09:33, 7 Красавік 2009 (UTC)
У выкарыстаных крыніцах -- так. У раздзелах "У Сеціве" можна і так, як вы хочаце. Yury Tarasievich 10:51, 7 Красавік 2009 (UTC)
Юры, дык глядзіце з чаго ўсё пачалося - са спасылак на сайты у падзеле Спасылкі ў артыкуле гідрат метану.
Ну ды добра, здаецца тое-сёе высвятлілася. Неблага было б сфармуляваць правілы афармлення крыніц і спасылак і недзе выкласці. --Вікі-Майстар 11:24, 7 Красавік 2009 (UTC)
Гледзячы што там маецца на ўвазе па "Спасылкамі", калі гэта тое з чаго пісаўся артыкул, то нельга перакладаць (нават калі "пад" назвамі лінкі ў Сеціва) і трэба правільна аформіць -- перанесці ў раздзел "Літаратура", а калі проста спасылкі ў Сеціва на дадтковыя матэрыялы, то можна і перакласці, асабліва калі гэта не назвы, а апісанні матэрыялаў. --Максім Л. 11:39, 7 Красавік 2009 (UTC)

Ды хто яго ведае, што там мелася. Магчыма, і крыніцы. Я рабіў пераклад адзін-у-адзін з рускай Вікіпедыі. Здаецца, там не такія суровыя правілы, што дазваляюць крыніцы у раздзеле спасылкі, без прастаноўкі зносак ref. :) --Вікі-Майстар 12:08, 7 Красавік 2009 (UTC)

Дзеля цікавасці зазірнуў на en:Methane clathrate. Вось гэта сапраўды як трэба афармляць артыкул. Тут табе і зноскі, і "Глядзі таксама", і дадатковы матэрыял. Нажаль, няма такога добрага перакладніка, каб з ангельскай на беларускую перакладаў. --Вікі-Майстар 12:15, 7 Красавік 2009 (UTC)

У гідраце, цалкам яўна, "крыніцы" і ёсць тыя кнігі, паводле якіх пісалася. Таму я і пачаў. Дарэчы, англійскія звычкі наконт "Гл. таксама" (зваліць усё ў канец) гэта слабавата. "Гл. таксама" і "далей" павінны стаяць у сваім кантэксце (т.ч. у асноўным тэксце, напрыклад, шаблонамі {{таксама}} і {{далей}} ), калі трэба -- то і па некалькі разоў. Yury Tarasievich 12:38, 7 Красавік 2009 (UTC)

"Крыніцы" - ну напэўна так. Па "гл. таксама" не пагаджуся. Там звычайна пералічаныя роднасныя тэрміны, не ўзгаданыя ў кантэксце. Гэта як на сайтах па продажы кніжак - калі выбіраеш нейкую кніжку, табе прапануюць яшчэ з дзясятак кніг, якія магчыма табе былі цікавымі.

Добра, для мяне ўсё зразумела са спасылкамі і г.д. (хоць старонка з правіламі не памяшала б, было б куды спасылацца калі што, і для пачаткоўцаў). --Вікі-Майстар 12:53, 7 Красавік 2009 (UTC)

Вы трохі не зразумелі пра "гл. таксама". Роднасныя тэрміны, сабраныя ў канцы, гэта добра, але не менш часта патрэбныя і "гл. таксама" адразу ў тэксце. Yury Tarasievich 15:24, 7 Красавік 2009 (UTC)

Такія ін-лайн спасылкі безумоўна таксама карысныя. Проста я ўступіўся за артыкул en:Methane clathrate. Там падзелы See also і External links - фактычна адно і тое ж, толькі ў першым сабраныя спасылкі на іншыя цікавыя артыкулы Вікіпедыі па тэме, а ў другім - спасылкі на старонкі ў Сеціве па тэме. А шаблоны {{таксама}} і {{далей}} я сабе ўжо занатаваў, на памяць. Я яго яшчэ калі перакладаў Цягніка бачыў.

У нас таксама ў некаторых артыкулах ёсць "Літ." + "Гл.таксама" + "У Сеціве", што не можа не радаваць :) --Максім Л. 17:22, 7 Красавік 2009 (UTC)

Ну і добра, нарэшце кансенс, як казалі ў старыну. :)) Yury Tarasievich 17:48, 7 Красавік 2009 (UTC)

Нульсуфіксы правіць

Артыкул -- у 50-м выпуску зборніка "Беларуская лінгвістыка". Yury Tarasievich 07:38, 15 Красавік 2009 (UTC)

Дзякую. Буду мець магчымасць - гляну. --Вікі-Майстар 08:37, 15 Красавік 2009 (UTC)

У вашым тэксце пра парны лік -- гэта вы самі чыталі Гумбольта, Мюлера і Іванова? Бо мне здаецца, гэта крыніцы з Лепешава, чыйго прозвішча там чамусьці не бачу. :) Yury Tarasievich 08:59, 15 Красавік 2009 (UTC)

Гэта пераклад адпаведнага рускага артыкула, так што крыніцы дакладныя. Безумоўна, калі нехта дадасць больш адмыслова беларускай спецыфікі (і крыніц) - было б выдатна. --Вікі-Майстар 09:08, 15 Красавік 2009 (UTC)
Вось адну дадаў. --Вікі-Майстар 09:13, 15 Красавік 2009 (UTC)

Пераклады з іншых вік правіць

Памятаем, што павінны захоўваць аўтарскія правы суседзяў, таму робім так :)---Хамелка / разм. 16:22, 14 снежня 2011 (UTC)

Добрыя артыкулы правіць

Велізарная просьба выказацца за або супраць па намінацыях на статус добрага артыкула. Гэта вельмі дапаможа ў падвядзенні вынікаў. Таксама можна самастойна паспрабаваць давесці любы артыкул да стану добрага артыкулу і выставіць яго на на прысваенне пачэчнага звання «Добры артыкул»---Хамелка / разм. 18:47, 14 снежня 2011 (UTC)

Вы пісалі, што Сапраўдны лік - гэта памылковая калька з рускага. Ці ёсць аўтарытэтныя крыніцы, якія гэта пацвярджаюць? 18-томнік БЭ здаецца ахвотна ўжывае гэтае паняцце. --JerzyKundrat (размовы) 05:36, 16 кастрычніка 2012 (UTC)

Ужыванне Ў правіць

Прывітанне, Вікі-Майстар. Паводле наяўных правіл беларускай мовы, "ў" не ўжываецца пасля знакаў прыпынку. Вялікая літара "Ў" звычайна не абазначаецца на пісьме (напрыклад, ва ўласных назвах). Выключэнне - калі ўвесь сказ ці выраз поўнасцю запісаны вялікімі літарамі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:55, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць

Прывітанне, Дзяніс. Калі ласка, дайце спасылку на пункт Правілаў арфаграфіі, што 1) "ў" не ўжываецца пасля знакаў прыпынку; 2) Вялікая літара "Ў" звычайна не абазначаецца на пісьме. Загадзя дзякую за адказ.
А паводзіны Artsiom91 і Artificial123 выглядаюць як дзяцінства, і толькі шкодзяць суполцы і духу супрацоўніцтва і паразумення. якія павінны быць на старонках Вікіпедыі. Вікі-Майстар (размовы) 16:07, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Правілы 2008 глава 2 параграф 15 пункты 1 і 4.
Наконт паводзін, Вы ні ў чым ім не саступілі. І калі ласка, звярніце увагу, што яны выпраўлялі арфаграфію як мае быць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:33, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць
У параграфе § 15.1 размова ідзе пра напісанне літары "ў" пасля галосных напачатку слова, калі ідзе чаргаванне гукаў [у] з [ў]. Тыя словы, што выпраўляў Artsiom91, не маюць такога чаргавання, таму гэты пункт тут не пасуе.
У параграфе § 15.4 унармавана напісанне гука [у] на пачатку ўласных імён і назваў. Гэта таксама не наш выпадак, бо ў запазычаных словах Ўоркаўт, Ўэлнэс наперадзе гучыць гук [Ў]. Там увогуле няма чаргавання гукаў.
Я ўжо тлумачыў гэта ў размовах да артыкула Доктар Ўотсан. Але там ніхто мне не адказаў - не палічылі патрэбным?
Гэты ўдзельнік і іншыя словы "выпраўляў" на свой густ, хоць я кожны раз прасіў у каментары спыніць гэта і падмацаваць свае выпраўленні. Такія паводзіны непрымальныя. Давайце развязваць такія пытанні ў дыялогу, а не валюнтарысцкімі зменамі ў тэкст, які паўночы сядзеў і ўручную правяраў. Няўжо ў Вікіпедыі сапраўдных памылак не засталося? Вікі-Майстар (размовы) 17:05, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Засталіся. Тое, што Вы паўночы сядзелі і невядома што ўкінулі ў Вікіпедыю. --Artificial123 (размовы) 17:12, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Гэта ўсё што Вы змаглі адказаць на тое што там навандалілі, асабісты "наезд"? Вікі-Майстар (размовы) 17:21, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць
За абвінавачванні ў вандалізме Вам папярэджанне. --Artificial123 (размовы) 17:42, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Вам таксама папярэджанне - за непавагу да ўдзельнікаў суполкі ("невядома што ўкінулі"). А па справе што, будуць каментары? Дзяніс Тутэйшы хоць даў спасылкі на Правілы, хай нават яны не пярэчаць напісанню Ўоркаўт, Ўэлнэс і пад. Вікі-Майстар (размовы) 17:47, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Я прапаную дзе-небудзь на Вікіпедыі ці на іншым рэсурсе (да прыкладу ў суполцы Беларуская мова), зладзіць дыскусію, прывесці свае довады і прыйсці да паразумення. Без асабістых абразаў, толькі спакойная дыскусія. Абгаварыць там пытанні ўжывання літары "Ў", напісання нямецкіх імёнаў, выкарыстанне стылістычна афарбаванай лексікі ў артыкулах. Можа яшчэ нешта ёсць у іншых, што было заблакавана мадэратарамі без разляду. Наша энцыклапедыя не такая і вялікая, тут яшчэ працаваць і працаваць. То навошта адбіваць людзям ахвоту да гэтай працы? Вікі-Майстар (размовы) 17:58, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць
§ 15 п. 1, першы ж сказ "Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:". Далей ідзе пералік больш дакладных пунктаў, але Ў можа пісацца толькі пасля галосных, гэта агульнае правіла. Пачатак слова гэта не пасля галоснай, таму і не пішам.--Artsiom91 (размовы) 21:23, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць
§15 п.1, першая частка рэгламентуе менавіта чаргаванне [у] з [ў]. Менавіта гэты выпадак і ніякі іншы. У мяне ёсць і самі Правілы, і каментары да іх, там напрыканцы радкоў стаяць двукроп'і, а не кропкі. Давайце працытую тут, а Вы параўнайце са сваёй версіяй:

1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:

пры чаргаванні [у] з [ў]:
у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца ўзімку (месяц узімку), крыкі «ўра» (крык «ура»), для ўніята (з уніятам), ва ўніверсітэце (перад універсітэтам), на ўзвей-вецер (сцяг узвіўся), ледзьве ўчуў (раптам учуў);
...
Гэты пункт не рэгламентуе напісанне "Ў" там, дзе чаргавання няма. Ён рэгламентуе менавіта выпадак напісання "пасля галосных... пры чаргаванні [у] з [ў]... у пачатку слова". У запазычаных словах Ўоркаўт, Ўэлнэс і інш. чаргавання няма, яны пішуцца аднолькава і пасля галоснай, і пасля зычнай, і на пачатку сказа, і на канцы. Гэта я Вам і імкнуся давесці.
Такім чынам, у Правілах няма адмысловага пункту, які б рэгламентаваў напісанне "Ў" там, дзе ёсць толькі гук [ў], і ён ніколі не чаргуецца з іншымі гукамі. АЛЕ, нам і не патрэбна такое адмысловае правіла! Гэтак жа як нам не патрэбна правіла, што літару "р" трэба пісаць там, дзе ёсць гук [р], ці што "н" пішацца там, дзе ёсць гук [н]. Мы можам скарыстацца "кастылямі" і пісаць замест "Ў" - "У" ці "В", як нашы суседзі, але навошта? Яны гэта робяць з-за недахопу сваіх алфавітаў.
Бацькі-заснавальнікі абноўленага кірылічнага алфавіту паклапаціліся пра тое, каб напісанае слова максімальна адпавядала слову сказанаму: "Як чуецца - так і пішацца", што ў пачаткоўцаў ператвараецца ў "як напісана - так і вымаўляецца". (Я ведаю, што хапае выняткаў з гэтага правіла, але мы павінны імкнуцца да адпаведнасці слова напісанага і слова сказанага, у тым ліку дзеля тых, хто толькі вывучае мову.) Калі яны стваралі новы алфавіт, яны абапіраліся на здабыткі і рускіх, і ўкраінцаў, і на беларускую лацініцу. Таму наш алфавіт і атрымаўся самым лепшым сярод астатніх.
У нашым алфавіце ёсць усё што патрэбна, амаль усё што сярэднестатыстычны беларус можа ці захоча вымавіць услых. І літара "Ў" - адзін з такіх выдатных інструментаў. Геніяльнае, але пакуль так і не скарыстанае на сто адсоткаў вынаходства. Дык давайце не капіяваць чужыя "кастылі", а скарыстаем тое што ёсць! Тым больш што яно не пярэчыць дзейным Правілам.
Я прапаную, каб нікога не крыўдзіць, даваць абодва напісанні напачатку артыкула. А далей ужо па тэксту кожны аўтар вырашае сам. Зразумела, лепшым выйсцем было б калі Вы і іншыя ўдзельнікі пагадзіліся са мною. Можа не адразу, а пазней, калі абдумаеце мае довады. Вікі-Майстар (размовы) 23:44, 21 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Добры вечар, спадар Вікі-Майстар, раю Вам яшчэ раз уважлівей перачытаць правілы. У правілах агавораны ўсё магчымыя выпадкі ўжывання "ў". Яно можа ўжывавацца ТОЛЬКІ пасля галосных і ТОЛЬКІ ў некалькіх пералічаных выпадках чаргавання з "у", "л", "в". Ва ўсіх іншых выпадках будуць ужывацца іншыя літары. Асабіста ад сябе магу Вам прапанаваць азнаёміцца з тарашкевіцай, магчыма, гэтая літаратурная норма беларускай мовы будзе Вам бліжэй. --Hanylka (размовы) 00:24, 22 снежня 2017 (MSK)Адказаць
І вам вечар добры! Выбачайце, але не, параграф §15 не рэгламентуе ЎСЕ ўжыванні літары "ў", ён рэгламентуе чатыры складаныя выпадкі - па пунктах 1-4, калі адбываюцца чаргаванні гукаў [у] з [ў], [л] з [ў], [в] з [ў], і дае дадаткова некаторыя выняткі. Там НЕ рэгламентавана напісанне непераходнага гука [ў], таму што такое рэгламентаванне не патрабуецца. Гэтак жа як не патрабуецца рэгламентаваць напісанне іншых зычных, калі яны пішуцца так як чуюцца. Наконт тарашкевіцы, дзякую за прапанову, але яна мне не вельмі. Навошта мне перавучвацца, калі я ўсё жыццё карыстаўся "школьным" правапісам? Вікі-Майстар (размовы) 01:43, 22 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Калі Вы хочаце бачыць у правілах тое, што Вам даспадобы, і не прызнаваць таго, што Вам кажуць іншыя ўдзельнікі, не прызнаваць практыкі друкаваных і іншых выданняў акадэмічным правапісам — то штосьці данесці да Вас будзе немагчыма. У сваіх асабістых беларускамоўных дакументах можаце хоць літару W выкарыстоўваць (правіламі не забаронена). Вось толькі любыя Вашыя спробы прасоўвання самавыдуманых правілаў у Вікіпедыю будуць адкочаныя, а назойлівае патрабаванне «паважаць іншых удзельнікаў», калі насамрэч проста ідзе парушэнне агульнапрынятых норм, можа скончыцца блакіроўкай. Усе ж ідэі па паляпшэнні беларускай мовы варта накіроўваць у спецыяльныя ўстановы, якія гэтым займаюцца — Вікіпедыя ж карыстаецца існуючымі правіламі і традыцыямі і не стварае сваіх уласных новых.--Artsiom91 (размовы) 00:53, 22 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Бачыць у Правілах тое, чаго там няма - таксама дрэнная пазіцыя. Няма такога правіла, дзе б было напісана, што нязменны гук "ў" у запазычаннях, які не пераходзіць ніўводным ужыванні слова ў сказе, НЕ павінен перадавацца на пісьме літарай "Ў". Гэтак жа як няма правіла, якое замацоўвае перадачу нязменнага [ў] на пісьме праз "у". Калі ёсць - пакажыце. У грамадзянскім праве ёсць такі панятак: што не забаронена - тое дазволена (яшчэ адзін з артыкулаў якога на Белвікі не хапае). Тут тое самае. Я б яшчэ мог разумець Вас, калі словы з-за якіх пачалася спрэчка - Ўоркаўт, Ўэлнэс - былі б старымі запазычанямі, шырока карыстанымі. Тады маглі бы быць варыянты. Дык не, гэта неалагізмы. У Яндэксу "Ўоркаўт" дае 75 вынікаў, "Воркаўт" - 14. Ёсць яяшчэ гібрыд "ні вашым, ні нашым" "Уоркаўт" - 8 вынікаў. Большасць піша "Ўоркаўт", бо гэта правільна і не супярэчыць правілам (Ўэлнэс - Вэлнэс параўнаць нельга з-за інтэрферэнцыі з іншым словам). Гэта ўжо крыху смешна выглядае - стукацца ў адкрытыя дзверы. Выбачайце, калі дзе незнарок пакрыўдзіў. Вікі-Майстар (размовы) 01:43, 22 снежня 2017 (MSK)Адказаць

Спадары Artsiom91 і Artificial123, і што на гэтым абмеркаванне скончылася? Адзін хоць даў спасылку на правіла, якое нажаль не пасуе ў нашым выпадку, другі абмежаваўся асабістым "наездам"... Ну добра, а якія вашы аргументы за варыянты перадачы слоў Ўоркаўт, Ўэлнэс на пісьме як "Воркаўт" і "Вэлнэс"? Дзе вы там чуеце [В] наперадзе, і якім правілам гэта ўрэгулявана? Вікі-Майстар (размовы) 11:38, 23 снежня 2017 (MSK)Адказаць