Бруханогія малюскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
Асноўнай прыкметай бруханогіх малюскаў з'яўляецца торс, гэта значыць паварот вантробнага мяшка на 180°. Акрамя таго, для большасці гастрапод характэрнай прыкметай з'яўляецца наяўнасць турбаспіральнай ракавіны. Адрозніваюцца задняшчэлепныя, пярэдняшчэлепныя і лёгачныя бруханогія.
 
== Апісанне ==
Цела асіметрычнае, укрыта ракавінай розных памераў (вышыня 0,5 мм — 70 см) і формаў (высокаканічныя, плоскаспіральныя, сподачкападобныя), складаецца з галавы, вантробнага мяшка са скурнай складкай-мантыяй, нагі. Галаву ўцягваюць у ракавіну. Нага з поўзальнай падэшвай; плаўнае слізганне па субстраце аблягчаецца сліззю. Органы дыхання — шчэлепы або лёгачныя мяшкі. Стрававальны тракт — рот з цёркай (радула), стрававод, страўнік са страўнікавай залозай, кішка з анальнай адтулінай. Сэрца мае жалудачак і 1—2 перадсэрдзі. Крывяносная сістэма незамкнёная, нервовая складаецца з 5 пар нервовых гангліяў (вузлоў). Ёсць органы зроку, раўнавагі, дотыку (шчупальцы), хімічнай адчувальнасці.
 
== Пашырэнне ==
Клас уключае каля 60 000-75 000 відаў; на Беларусі — 51 від, найбольш пашыраны [[балацянікі]], [[бітынія]], [[жывародкі]], вальваты, [[вінаградны смоўж]], катушкі, слізнякі, хмызняковы смоўж.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Раздзельнаполыя або гермафрадыты; ганада адна, апладненне ўнутранае. Расліннаедныя, дэтрытаедныя, драпежнікі і паразіты.
 
== Значэнне ў прыродзе ==
Водныя бруханогія — корм для рыб; удзельнічаюць у біялагічным ачышчэнні вадаёмаў, прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Некаторыя — аб'ект промыслу, наземныя бруханогія — шкоднікі сельскагаспадарчых культур.