Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др + be-x
Радок 9:
==Трэцяе выданне==
Выданне выйшла на рускай мове ў [[2006]]. Складаецца з двух тамоў: "Жывёлы" і "Расліны". Усяго ўключае 189 відаў жывёл і 274 віды ў томе "Расліны", у тым ліку 173 віды сасудзістых раслін.
 
Новае выданне нацыянальнай Чырвонай кнігі падрыхтаванае з выкарыстаннем удасканаленых міжнародных падыходаў і крытэраў. Адначасова з гэтым улічвалася рэгіянальная спецыфіка, нацыянальныя прыродаахоўныя прыярытэты і магчымасці для рашэння задач па захаванні відаў. Дадзены падыход заснаваны на ведах аб сучаснай колькасці і распаўсюджванні відаў, тэндэнцыях іх дынамікі, міжнародным прыродаахоўным статуце і значнасці колькасці нацыянальнай папуляцыі ў глабальнай або еўрапейскай адзнацы багацця віду.
 
Спіс 3-га выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны ў адпаведнасці з «Асноўнымі кірункамі ўжывання крытэраў Чырвонай кнігі МСАП на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях», прынятымі Радай Міжнароднага саюза аховы прыроды ў кастрычніку 2000 г. У адпаведнасці з гэтым дакументам крытэры варта ўжываць да дзікіх папуляцый у межах натуральнага арэала і да папуляцый, узніклых у выніку дабраякаснай інтрадукцыі, гэта значыць усяленні відаў у новыя месцы пражывання.
 
У выніку ўжывання новых універсальных падыходаў пры падрыхтоўцы спісу відаў жывёл для 3-га выдання Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь адбыліся наступныя змены па групах жывёл: насякомых дададзена 27 відаў, а выключана 36, агульны лік склаў 70 відаў; сысуноў уключана дадаткова 4 віды, 1 від выключаны, агульны лік склаў 17 відаў; птушак дададзена 16 відаў, выключана 19, агульны лік склаў 72 віды; двухстворкавых малюскаў дададзена 2 віды, выключаны 1. Занесеныя 4 віды жаброногіх, якія раней адсутнічалі, і па 1 віду п'явак, ракападобных, павукападобных і амфібій.
 
У выданні пералік раслін і грыбоў, яія падлягаюць ахове, пашыраны на 60 відаў адносна 2-га выдання. Змены ў спісе ахоўных відаў раслін і грыбоў можна прадставіць наступным чынам: колькасць відаў судзінкавых раслін павялічана да 173 (было 156; выключана 24 і дададзены 41 новы від), мохападобных — да 27 відаў (было 15, дададзена 12), водарасцяў — да 21 віду (было 9, дададзена 12), лішайнікаў — да 24 відаў (было 17, выключана 4, дададзена 11), грыбоў — да 29 відаў (было 17, выключана 3, дададзена 15). Усяго выключаны 31 і дададзены 91 новы від.
 
==У Сеціве==