Юкагіры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 66:
 
== Мова ==
[[Юкагірская мова]] фактычна з'яўляецца ізалятам. Вучоныя высоўваюць [[гіпотэза|гіпотэзы]] аб яе сувязі з [[Уральскія мовы|уральскімі]] і [[Іранскія мовы|іранскімі]] мовамі. У нашы дні захаваліся паўночны ніжнекалымскі і паўднёвы верхнекалымскі [[дыялект]]ы. Яны настолькі адрозныя, што іх носьбіты не разумеюць адзін аднаго, а ў навуковай літаратуры яны часцяком завуцца самастойнымі мовамі. Агульная колькасць носьбітаў (2010 г.) — 370 чал.<ref>[http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab6.xls Перапіс-2010]</ref>
Мова юкагіраў ізаляваная. Знойдзены старажытны пласт слоў, які набліжае іх да народаў уральскай сям'і моў, перш за ўсё да [[ханты|хантаў]] і [[мансі]]. Вылучаюцца таёжны (паўднёвы) і тундравы (паўночны) дыялекты. Да 1980-ых гг. мова заставалася непісьменнай, хаця ў літаратуры сустракаюцца звесткі пра існаванне ідэаграфічнай (малюнкавай) пісьмовасці ў мінулым. Зараз карыстаюцца алфавітам на аснове [[Кірыліца|кірыліцы]]. Аднак колькасць юкагіраў, якія ведаюць родную мову, адносна невялікая.
 
У мінулым [[юкагіры]] карысталіся для апасродкаванай перадачы інфармацыі [[піктаграма|піктаграфіяй]]. Піктаграмы выціскалі на драўнянай [[кара, біялогія|кары]]. Прычым, існавалі мужчынская і жаночая формы піктаграфіі<ref>[http://www.rbardalzo.narod.ru/4/yukagir.html Юкагирское письмо]</ref>. Першы [[пісьмо]]вы юкагірскі твор на паўночным дыялекце быў апублікаваны ў [[1969]] г. у [[Якуцк]]у. У [[1987]] г. была кадыфікавана юкагірская пісьмовасць на аснове [[Якуцкая мова|якуцкага]] [[Кірыліца|кірылічнага]] [[алфавіт]]а.
 
Юкагірская мова намінальна лічыцца афіцыйнай у Якуціі, выкладаецца ў некалькіх пачатковых школах на тэрыторыі гэтай рэспублікі.
 
== Рэлігія ==