Бісквіт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Спосаб падрыхтоўкі ==
Існуе некалькі спосабаў прыгатавання бісквітнага цеста. Найбольш зручны для хатняга прыгатавання спосаб: [[Яйка (харчовы прадукт)|яйкі]] ўзбіваюць з [[Цукар|цукрам]] да павелічэння ў аб'ёме ў 2,5-3 разы. Затым дадаюць [[Мука|муку]] і хутка перамешваюць. Дно і краі формы змазваюць [[Сметанковае масла|сметанковым маслам]] або распаленым маргарынам або заслаюць паперай. Цеста разліваюць у падрыхтаваныя формы, запаўняюць іх на 0,75 аб'ёму. Запоўненыя формы выпякаюць у духоўцы. Атрыманы бісквіт з'яўляецца распаўсюджанай асновай для [[Торт|тартоў]], [[пірожнае|пірожных]] і [[Дэсерт|дэсертаў]].
 
Для атрымання бісквіта лепшай якасці яечныя жаўткі трэба аддзяліць ад бялкоў і старанна ўзбіць з цукрам (або цукровай пудрай) да павелічэння ў аб'ёме не менш чым у два разы, затым дадаць муку, замясіць вадкае цеста і ўмяшаць узбітыя да стану пены (без цукру) бялкі. Існуе «веганскі» варыянт бісквіта, у якім змацоўваючы кампанент (яйка) замяняецца разведзеным у вадзе [[Крухмал|крухмалам]], бо без крухмалу або яек бісквіт хутка «ападае».