Берлінскі вазапісец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
→‎Творчасць: вікіфікацыя
Радок 6:
 
== Творчасць ==
Берлінскі вазапісец пачаў працаваць у стылі позняй архаікі і садзейнічаць распрацоўцы класічнага стылю атычнага чырвонафігурнага вазапісу. Ён стварыў серыю {{нп3|Панафінейскія амфары|Панафінейскіх амфар|ru|Панафинейские амфоры}}, якія з'яўляюцца адзінымі яго працамі ў {{нп3|[[Чорнафігурны вазапіс|чорнафігурным стылі|ru|Чернофигурная вазопись}}]]. Панафінейская амфара на адным баку ўтрымлівала надпіс пра падзею, прызам якой яна служыла, а на адваротным — выяву багіні Афіны. Даследчыкі лічаць, што хоць сярод работ Берлінскага вазапісца былі вазы разнастайных формаў, Панафінейскія амфары былі яго любімай формай. Ён таксама стварыў шэраг [[Ноланскія амфары|Ноланскіх амфар]], што нават шмат у чым стала прычынай іх папулярнасці<ref>Beazley, Sir. John. «The Berlin Painter» London: Cambridge University Press, 1964</ref>.
 
Маляваныя ім фігуры пераважна ізаляваныя або парныя, без распрацоўкі сюжэту на глянцавым чорным фоне. Яго стылю ўласціва, што высокія фігуры пачынаў прамалёўваць з сярэдзіны вазы, праз плячо і спыняўся каля шыйкі вазы. Значную ўвагу Берлінскі вазапісец надаваў драпіроўцы адзення і дэталізацыі рыс твару. Прыкметнымі з'яўляюцца вочы фігур. Унікальным для Берлінскага мастака — роспіс асновы арнаментам са змяняльнымі адзін аднаго кубікамі з [[Меандр, арнамент|меандрам]] і крыжыкамі пад адзінкавымі ключавымі фігурамі; такая звычка ўласцівая толькі яму і яго вучням. Сярод вучняў берлінскага вазапісца — {{нп3|Вазапісец Ахіла|вазапісец Ахілеса|ru|Вазописец Ахилла}}.