Францыск Скарына: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 2955203 аўтарства 37.214.11.116 (размова) гл. http://rsml.med.by/docs/virt17062016.pdf
Радок 178:
Асабліва каларытны вобраз егіпецкага цара Пталамея Філадэльфа, створаны Ф. Скарынам у прадмове да кнігі «Ісус Сірахаў». Пісьменнік звяртае ўвагу на дзейнасць Пталамея па пашырэнні кніжных ведаў, мудрасці і філасофіі, дэталёва апісвае запрашэнне ім з Іерусаліма ў Александрыю 72 вучоных дзеля перакладу кніг з яўрэйскай на грэчаскую мову. Ф. Скарына паведамляе пра захапленне Пталамея кнігамі, створаную ім унікальную Александрыйскую бібліятэку, дзе той сабраў звыш сарака тысяч рарытэтных кніг. Пісьменнік паказвае асветніцкую місію цара Пталамея арнаментаванымі і ўзнёслымі словамі: «Таковый убо был милосник наукы и мудрости, иже болей избрал оставнти в науце н в книгах вечную славу и паметь свою, нежели во тленных великих царскых сокровищах».
 
Характэрная адзнака творчага метаду Ф. Скарыны — рэгулярнае акрэсленне сваёй місіі перакладчыка і выдаўца. Ён нязменна ўказваў на асветніцкія матывы і адукацыйнае прызначэнне сваёй творчай працы, у аснове якой — пашырэнне ведаў, мудрасці, навукі, добрых нораваў. Так, пра высакародную і гуманістычную скіраванасць сваёй працы над кнігай «Ісус Сірахаў» Ф. Скарына пісаў: «Пра тоПрото ж и я, для похвалы Божней и для посполитого доброго и розмноженыя мудросты, уменыя, опатрености, разуму и науце, приложил есм працу выложити книгу сию на рускый язык, елика бо прежде писана быша к нашему научению».
 
Беларускі першадрукар выявіў сябе як майстар паэтычнага слова. У прадмовах да кніг «Іоў», «Зыход» і «Эсфір» змешчаны некалькі цікавых рыфмаваных радкоў, якія не страцілі свайго мастацкага і духоўна-маральнага значэння да нашага часу.