Базідыяльныя грыбы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
| mycobank = 90050
}}
'''Базідыяльныя грыбы''', '''базідыяміцэты''' (''Basidiomycota'') — [[аддзел, біялогія|аддзел]] (раней разглядаўся як [[клас, біялогія|клас]]) вышэйшых грыбоў з асаблівымі органамі размнажэння — [[базідыя]]мі; у эвалюцыйным развіцці — сістэматычная група, паралельная [[сумчатыя грыбы|сумчатым грыбам]].
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Радок 26:
У аснове класіфікацыі базідыяльных грыбоў асаблівасці будовы базідый і пладовых цел. Уключаюць 3—4 пададзелы, 16—19 класаў, звыш 30000 відаў.
 
Для базідыяміцэтаў характэрна поўная страта спецыялізаваных палавых клетак. Канідыяльнае (бясполае) споранашэнне трапляецца рэдка; палавоеПалавое споранашэнне — базідыяспоры. Палавы працэс ідзе па тыпе саматагаміі праз зліццё дзвюх вегетатыўных (саматычных) клетак гаплоіднага міцэлію, што вырастае з [[базідыяспора]]ў. Характэрная марфалагічная асаблівасць базідыяміцэтаў — наяўнасць спражак — дугападобных структур каля папярочных перагародак, што падзяляюць клеткі гіфы.
 
[[Файл:Basidium schematic.svg|thumb|left|[[Базідыі]] на пладовым целе грыба]]
На дыкарыятычным міцэліі ў большасці базідыяміцэтаў фарміруюцца пладовыя целы, на паверхні або ўнутры якіх утвараюцца [[базідыі]]. Пладовыя целы розных тыпаў: гіменіяльныя (спараносны слой — [[гіменій]] — на паверхні цела) і гастэральныя (гіменій унутры цела, замкнёнага да поўнага выспявання базідыяспораў); формы — плоскія, канічныя, капытападобныя, плеўкавыя, распасцёргая на субстраце, падзеленыя на шапку і ножку ([[шапкавыя грыбы]]); кансістэнцыі — мясістыя, дравяністыя, шчыльналямцавыя, скурыстыя.
 
== Пашырэнне і выкарыстанне ==