Радзівілы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
замена лацінскіх літар на кірылічныя, вікіфікацыя
нутраная спасылка на Уручча
Радок 41:
 
== XVII-XVIII стагоддзі ==
У наступных пакаленнях колькасць адначасова дзеючых Радзівілаў часам перасягала дзесятак. Аўтарытэт слуцка-біржанскай галіны, найбольш уплывовай у 1-й пал. 17 ст., быў моцна падарваны пераходам Януша і Багуслава Радзівілаў на бок шведаў у час «Патопу». Гэтая галіна скончылася ў 1669, а яе вялізныя ўладанні перайшлі да адзінай дачкі Багуслава — Людвікі Караліны. Першым мужам яе быў электар брандэнбургскі, другім — князь нейбургскі. Дочкі Людвікі Караліны, княжны нейбургскія, валодалі радзівілаўскай спадчынай да 1744, пасля чаго яна была далучаная да ўладанняў нясвіжскай галіны Радзівілаў. Сярод гэтых маёнткаў найбольшымі тэрытарыяльна былі Слуцкае княства (цягнулася больш чым на 100 км, да самай Прыпяці), Гарадзішча са Смалявічамі (тэрыторыя гэтых уладанняў пачыналася ад усходняй ускраіны Менска, ад вёсак [[Вялікая Сляпянка|Сляпянка]] і [[Уручча (вёска, Мінск)|Уручча]], і цягнулася ажно за Жодзіна) і інш.
 
Род алыцкіх ардынатаў праіснаваў усяго 2 пакаленні. У 1667 г. яго ўладанні зліліся з нясвіжскай ардынацыяй, якой валодаў Міхал Казімір — унук Мікалая Крыштафа Сіроткі. Міхал Казімір далучыў да сваіх уладанняў і спадчыну згаслага роду Зяновічаў, у т.л. вялікія маёнткі Смаргонь, Глыбокае. У кан. 17 ст. згасла і клецкая галіна Радзівілаў, яе ўладанні дасталіся брату Міхала Казіміра — Дамініку. Яго нашчадкі ўтварылі другую галіну ардынатаў клецкіх.