Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 1:
{{Картка ўніверсітэта
|назва = Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
|скарачэнне = БДЭУ
|эмблема =
|выява = Гомель. Медыцынскі ўніверсітэт.jpg
|подпіс = [[Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта]]
|арыгінал =
|міжназва = Gomel State Medical University
|ранейшыя =
|дэвіз =
|заснаваны = 1990
|зачынены =
|рэарганізаваны =
|год рэарганізацыі =
|тып =
|найменне пасады =
|піб пасады =
|прэзідэнт =
|навуковы кіраўнік =
|рэктар = [[Анатоль Мікалаевіч Лызікаў]]
|студэнты = 3930
|замежныя студэнты = 556
|спецыялітэт =
|бакалаўрыят =
|магістратура =
|аспірантура =
|дактарантура =
|дактары =
|прафесары =
|выкладчыкі = 276
|размяшчэнне = [[Гомель]]
|метро =
|кампус =
|адрас = 246000, Беларусь, [[Гомельская вобласць|Гомельская вобл.]], г. [[Гомель]], [[Вуліца Ланге (Гомель)|вул. Лангэ]], 5
|сайт = [http://www.gsmu.by/ gsmu.by]
|узнагароды =
|lat_dir = |lat_deg = |lat_min = |lat_sec =
|lon_dir = |lon_deg = |lon_min = |lon_sec =
|CoordScale =
|edu_region =
|Commons =
|Commons-text =
}}
 
'''Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» (УА БДЭУ)''' — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў [[Беларусь|Беларусі]] і галоўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю. За час свайго існавання ўніверсітэт падрыхтаваў каля 110 тысячы спецыялістаў, якія працуюць ва ўсіх галінах эканомікі, гандлю, дзяржаўнага кіравання, фінансава-банкаўскай сістэмы, навуковых падраздзяленнях і вучэбных установах.
 
Знаходзіцца ў [[Мінск]]у, [[Партызанскі праспект (Мінск)|пр. Партызанскі]], 26
 
== Гісторыя ==
У [[БДУ]] 1930 быў створаны самастойны факультэт народнай гаспадаркі з пяццю аддзяленнямі: прамысловым, сельска-гаспадарчым, планава-статыстычным, фінансавым і кааператыўным. У гэты час на факультэце навучалася 300 студэнтаў, а ў 1931 іх было больш за 700.
 
На базе факультэту грамадскіх навук БДУ ў адпаведнасці з рэзалюцыяй пастановы [[СНК]] [[БССР]] № 215 ад 7 ліпеня 1931 былі створаны 3 самастойныя інстытуты: Планава-эканамічны, Фінансава-эканамічны і Інстытут спажывецкае кааперацыі (Кааператыўны) рознага адміністрацыйнага падначалення. Праіснавалі яны каля двух гадоў. Выпускі склалі 335 чалавек.
 
20 мая 1933 СНК БССР прыняў пастанову № 721 аб арганізацыі на базе трох вышэйзгаданых ВНУ новае навучальнай установы, якая спачатку была названа Інстытутам народнай гаспадаркі з месцазнаходжаннем у Мінску.
 
Да восені 1933 [[Дзяржплан БССР]] зацвердзіў статут Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі (БДІНГ) і працоўны факультэт пры ім.
 
20 студзеня 1935 урад рэспублікі прыняў пастанову аб прысваенні БДІНГ імя [[У. У. Куйбышаў|У. У. Куйбыша]]ва, якое ён насіў да 1992.
 
Падчас [[Вялікая айчынная вайна|ВАВ]] былі разбураны вучэбныя карпусы, знішчанае абсталяванне кабінетаў, лабараторый, кафедраў, спаленая і часткова вывезеная за мяжу бібліятэка.
 
28 кастрычніка 1944 універсітэт аднавіў сваю дзейнасць. Рэгулярныя заняткі пачаліся 1 сакавіка 1945 у вячэрнюю змену ў будынку сярэдняй школы № 12 (зараз вул. Мяснікова і корпус філфаку БДУ). У 1945 было толькі 12 выкладчыкаў і 54 студэнты; у 1945/1946 навучальным годзе — 38 выкладчыкаў і 252 студэнты; бібліятэка налічвала 6 000 кніг. У 1945 на рашэнне навуковага савета 11 студэнтаў (выпуск 1941) атрымалі дыпломы. 2 сакавіка 1946 адбыўся першы пасляваенны выпуск студэнтаў. Яго склад — 71 чалавек, сярод якіх 22 — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Пачыналі яны вучобу яшчэ ў даваенны час.
 
Усяго за 1946—1950 было падрыхтавана 455 спецыялістаў. 3 студзеня 1950 была здадзена ў эксплуатацыю першая частка вучэбнага корпуса па вул. Свярдлова, 7. Другая — у 1952, апошняя — у 1954.
 
За заслугі ў падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў народнай гаспадаркі і развіццё навуковых даследаванняў 28 красавіка БДЭУ быў узнагароджаны [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга СССР|ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга]]. 20 студзеня 1992 Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі пастановай Рады Міністраў Рэспублікі [[Беларусь]] № 21 быў ператвораны ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 1997 яму афіцыйна быў прысвоены статут кіруемай навучальнай установы ў галіне падрыхтоўкі эканамічных кадраў.
 
== Структура ==
На 2009 у БДЭУ існуюць наступныя факультэты:
* [[Факультэт маркетынгу БДЭУ|Факультэт маркетынгу]]
* [[Факультэт менеджменту БДЭУ|Факультэт менеджменту]]
* [[Факультэт міжнародных эканамічных адносін БДЭУ|Факультэт міжнародных эканамічных адносін]]
* [[Факультэт права БДЭУ|Факультэт права]]
* [[Улікова-эканамічны факультэт БДЭУ|Улікова-эканамічны факультэт]]
* [[Факультэт фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ|Факультэт фінансаў і банкаўскай справы]]
* [[Факультэт эканомікі і кіравання гандлем БДЭУ|Факультэт эканомікі і кіравання гандлем]]
* [[Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДЭУ|Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі]]
* [[Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ|Факультэт міжнародных бізнес-камунікацый]]
* [[Факультэт псіхолага-педагагічнай перападрыхтоўкі БДЭУ|Факультэт псіхолага-педагагічнай перападрыхтоўкі]]
* [[Інстытут падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў БДЭУ|Інстытут]] [[Факультэт сацыяльна-гуманітарнай адукацыі|сацыяльна-гуманітарнай адукацыі]]
* [[Вышэйшая школа кіравання і бізнесу БДЭУ|Вышэйшая школа кіравання і бізнесу]]
* [[Вышэйшая школа турызму БДЭУ|Вышэйшая школа турызму]]
* [[Інстытут падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў БДЭУ|Інстытут падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі эканамічных кадраў]]
* [[Кансалтгандальцэнтр БДЭУ|Кансалтгандальцэнтр]]
* [[Бабруйскі філіял БДЭУ|Бабруйскі філіял]]
 
== Навуковая дзейнасць ==
Універсітэт з'яўляецца галоўнай навучальнай установай у галіне падрыхтоўкі кадраў эканамічнай кваліфікацыі ў Беларусі і адным з найбуйнейшых эканамічных навукова-даследчых цэнтраў.
 
У цяперашні час ва ўніверсітэце дзейнічае пяць цэнтраў: Цэнтр навуковых даследаванняў (ЦНД), Цэнтр макраэканамічных даследаванняў (ЦМЭД), Цэнтр праблем кіравання і кансультацыйных паслуг (ЦПКІКП), Цэнтр таваразнаўчых даследаванняў (ЦТД), Цэнтр развіцця інфармацыйных даследаванняў (ЦРІД).
 
== Міжнародныя кантакты ==
Універсітэт актыўна развівае міжнароднае супрацоўніцтва, асноўнымі кірункамі якога ёсць:
 
* навучанне замежных грамадзян ва ўніверсітэце па кантракце на платнай аснове;
* умацаванне і развіццё акадэмічных сувязяў з замежнымі ўніверсітэтамі;
* праца ў рамках двухбаковых і шматбаковых акадэмічных праектаў з замежнымі ўніверсітэтамі, фондамі і арганізацыямі.
Ува ўніверсітэце ў рамках Міжурадавых дагавораў аб акадэмічным супрацоўніцтве навучаюцца прадстаўнікі з 16 краін [[СНД]], [[Прыбалтыка|Балтыі]], [[Азія|Азіі]], [[Афрыка|Афрыкі]], [[Еўропа|Еўропы]].
 
БДЭУ стала пашырае сферу супрацоўніцтва з замежнымі ўніверсітэтамі. У дадзены момант БДЭУ мае дагаворы з 36 універсітэтамі СНД, Азіі, Еўропы, [[ЗША]], [[Канада|Канады]]. Асабліва дынамічная праца праводзіцца ў рамках сумесных праектаў БДЭУ з Інстытутам кіравання прадпрыемствамі пры [[Парыжскі ўніверсітэт|Парыжскім універсітэ]]це ([[Францыя]]) і Універсітэтам Сэры ([[Вялікабрытанія]]).
 
БДЭУ актыўна прыцягвае для чытання лекцыяў замежных прафесараў і спецыялістаў у рамках Фулбрайт, «Грамадзянская адукацыя», «Лідар», «REAP» і інш.
 
Універсітэт праводзіць сталую працу ў якасці члена [[Асацыяцыя Еўрапейскіх універсітэтаў|Асацыяцыі Еўрапейскіх Універсітэтаў]], шукае новыя шляхі і магчымасці пашырэння замежных кантактаў і праграм, падтрымлівае цесныя кантакты з замежнымі пасольствамі і арганізацыямі ў [[Мінск]]у, такімі як: Інфармацыйная служба Амбасады ЗША (РАО), Амерыканская Рада па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі (ACCELS), Рада па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX), Брытанская Рада, Нямецкая служба акадэмічных абменаў (DAAD).
 
== Выкладчыкі і выпускнікі ==