Адам Яўгенавіч Супрун: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 12:
Прафесар Супрун чытаў лекцыі і выступаў з дакладамі ва ўніверсітэтах і навуковых установах Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Даніі, Іспаніі, Люксембурга, Польшчы, Славакіі, Славеніі, ЗША, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, у краінах СНД. Ён удзельнік (з 1958 г.) міжнародных кангрэсаў славістаў (таксама член Беларускага камітэта славістаў), пазней кангрэсаў Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры (бел. МАВРМЛ — рус. МАПРЯЛ), шматлікіх міжнародных навуковых канферэнцый, лаўрэат міжнароднага медаля МАВРМЛ імя А.С. Пушкіна (1991).
 
Прафесар вылучаўся энцыклапедычнасцю навуковых інтарэсаў. У славістыцы ён застаецца выбітным аўтарытэтам у '''этымалогіі, палабістыцы, лексікалогіі і лексічнай тыпалогіі славянскіх моў, псіхалінгвістыцы, лінгвадыдактыцы, лінгвістыцы тэксту'''. Пад кіраўніцтвам А.Я. Супруна былі створаны асацыятыўныя слоўнікі беларускай, украінскай, кіргізскай, латышскай моў, а таксама комплекс з пяці частотных слоўнікаў розных стыляў беларускай мовы. Будучы знакамітым славістам, ён шукаў матэрыял для сваіх даследаванняў у генеалагічна і тыпалагічна розных мовах. Яго працы выдаваліся на ўсіх славянскіх, кіргізскай, узбекскай, нямецкай, дунганскай і японскай мовах. А.Я. Супрун — аўтар [https://drive.google.com/file/d/0B8JIri4nKuARLUJDaUJrZWFJV3c/view?usp=sharing больш 600 прац, у тым ліку больш 60 кніг і брашур].
 
Адам Яўгенавіч Супрун быў таленавітым педагогам, заснавальнікам навуковай школы: пад яго кіраўніцтвам абаронена больш 60 кандыдацкіх і 10 доктарскіх дысертацый. Сярод кніг прафесара Супруна шмат падручнікаў і дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы.
тар каля 600 друкаваных прац, кіраўнік абаронай больш за 60 кандыдацкіх і 10 доктарскіх дысертацый.
 
Дадатковую інфармацыю пра прафесара А.Я. Супруна можна знайсці на сайце кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаар каля 600 друкаваных прац, кіраўнік абаронай больш за 60 кандыдацкіх і 10 доктарскіх дысертацый.
 
Займаўся праблемамі граматычнай і словаўтваральнай арганізацыі слоўніка, механізмаў структурна-семантычных змяненняў у мове, тэмамі дыяхраністыкі і славістыкі. З канца 1960-х гадоў займаўся славянскім параўнальна-гістарычным мовазнаўствам (лучна з этымалогіяй і палабістыкай), тыпалагічным вывучэннем граматыкі і лексікі славянскіх моў, псіхалінгвістыкай і лінгвадыдактыкай. Быў сярод заснавальнікаў канцэпцый імавернасцявага разумення моўных класаў і структур, лінгвістычнага мадэлявання, вылічальных і эксперыментальных метадаў лінгвістыкі.