Антон Рафаэль Менгс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 37:
Увесну 1756 ён пачаў на віле Альбані [[фрэска]]выя роспісы плафона і люнетаў («Парнас», тонда «Рым» і «Геній»). Гэтая праца Менгса лічыцца ключавым творам нямецкага [[класіцызм]]а, сам жа майстар уганараваны Вінкельманам звання «найвялікшага мастака свайго часу»<ref name="АртКаталог">[http://www.art-catalog.ru/article.php?id_article=598 Art-каталог: живопись и графика — Антон Рафаэль Менгс (1728—1779)] {{ref-ru}}</ref>.
 
У канцы [[1759]] года прыбыў у Неапаль для працы над алтарнай кампазіцыяй «Уводзіны Марыі ў храм» для Каралеўскай капэлы ў [[Казерта|Казерце]], пісаў партрэты членаў каралеўскай сям'і. Пасля таго, як [[Карл III, кароль Іспаніі|Карл IV Неапалітанскі]] атрымаў у спадчыну за бацькам іспанскі каралеўскі трон, Менгс вярнуўся ў Рым. У [[1761]] годзе мастак з'ехаў у [[Горад Мадрыд|Мадрыд]], дзе сумесна з [[Джавані Батыста Цьепала]] афармляў {{нп3|Каралеўскі палац у Мадрыдзе|Новы каралеўскі палац|ru|Королевский дворец в Мадриде}}. Працаваў ён таксама і ў загарадных каралеўскіх рэзідэнцыях [[Каралеўскі палац у Аранхуэсе|Аранхуэсе]] і [[Палац Ла-Гранха|Ла-Гранхе]]. Ганарары абодвух майстроў пры іспанскім каралеўскім двары былі надзвычай высокія. У Іспаніі адным з вучняў Менгса быў {{нп3|Агусцін Эстэў||es|Agustín Esteve}}. У кастрычніку [[1766]] года з-за сваркі з Вінкельманам Менгс назаўжды спыніў зносіны з ім. З [[1772]] па [[1773]] год Менгс знаходзіўся ў [[Горад Неапаль|Неапалі]], зноў працуючы над партрэтам членаў каралеўскай сям'і. У 1773 годзе аўтапартрэт Менгса ў галерэі [[Уфіцы]] быў змешчаны на ганаровым месцы — пад карцінай [[Рафаэль Санці|Рафаэля]]. У [[1774]] годзе быў абраны прэзідэнтам рымскай {{нп3|[[Акадэмія Святога Лукі|Акадэміі Святога Лукі|ru|Академия Святого Луки}}]]. У тым жа годзе ён зноў прыехаў у Іспанію, там пазнаёміўся з маладым [[Франсіска Гоя|Гоям]], талент якога, верагодна, ацаніў і дапамог таго атрымаць месца мастака Каралеўскай [[габелен|шпалернай]] мануфактуры [[Святая Варвара|святой Варвары]]. Менгс і сам ствараў [[кардон]]ы для гэтай мануфактуры. З-за хваробы — ён дрэнна пераносіў мадрыдскія халодныя зімы — Менгс вярнуўся ў [[1777]] годзе ў Рым. Памёр 16 чэрвеня [[1779]] года. Пахаваны ў рымскай царквы {{нп3|Санці-Мікеле-э-Маньё||en|Church of Santi Michele e Magno}}. У сям'і Менгсаў было дваццаць дзяцей, семярым з іх пасля смерці мастака іспанскі [[Карл III, кароль Іспаніі|кароль Карл]] прызначыў пенсіён.
 
== Сачыненні Менгса ==