Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37:
На 1-м паверсе размешчаны экспазіцыі «Падарожжа па гісторыі Веткі», «Кузня», «Майстэрня золатакавалёў». Першая зала прысвечана гістарычнаму мінуламу Веткі і легендам пра яе заснаванне. Экспазіцыя 2-й уяўляе кузню і раскрывае асаблівасці кавальскага рамяства. Сярод экспанатаў 3-й залы вырабы мясцовых чаканшчыкаў-золатакавалёў (каваныя аклады на абразы і кнігі), прылады майстроў, іх дзелавая і асабістая перапіска і інш.
 
<gallery mode="slideshow">
Ветка. Веткаўскі музей (11).jpg|Абразы
Абраз трохчасткавы. Цуд Георгія аб змеі, Мікалай Цудатворац, Архангел Міхаіл (not crop, please).JPG|Абраз трохчасткавы. Цуд Георгія аб змеі, Мікалай Цудатворац, Архангел Міхаіл
Радок 48:
На 2-м паверсе ў экспазіцыі «Народнае ткацтва» дэманструюцца дэкаратыўныя тканіны і мясцовыя строі адзення, якія перадаюць асаблівасці ткацкіх традыцый Веткаўшчыны. У экспазіцыі «Чайная» захоўваюцца калекцыі меднага посуду і самавараў. У зале, прысвечанай іканапісу, прадстаўлены работы старавераў, а таксама майстроў [[Веткаўская іканапісная школа|Веткаўскай]] і [[Бабіцкая іканапісная школа|Бабіцкай іканапісных школ]]: «Сабор архангела Міхаіла», «Пакровы» (абедзве 18 ст.) з Пакроўскага храма ў Ветцы, «Успенне» (18 ст.) з царквы ў в. [[Вёска Папсуеўка|Папсуеўка]] Веткаўскага раёна і інш. У асобных залах размешчаны экспазіцыі, якія расказваюць пра мясцовыя мастацкія рамёствы і промыслы 17 — пачатку 20 ст.: шыццё золатам і бісерам, старажытнае разьбярства па дрэве, чаканку і гравіроўку па метале.
 
<gallery mode="slideshow">
Калекцыя беларускіх рушнікоў, веткаўскі музей.jpg|Калекцыя беларускіх рушнікоў
Калекцыя беларускіх рушнікоў, веткаўскі музей - 2.jpg|Калекцыя беларускіх рушнікоў
Радок 59:
Ветка. Веткаўскі музей (03).jpg|Гаршчок
Дзявочы строй, веткаўскі раён.jpg|Дзявочы строй
 
</gallery>
Трэці паверх займае вялікая экспазіцыя «Кніжная культура Веткі». Тут захоўваюцца старадрукі 11 — пачатку 18 ст. — «Евангелле» [[Пётр Цімафеевіч Мсціславец|П. Мсціслаўца]] (1575), выданні [[Іван Фёдараў|І. Фёдарава]], [[Васіль Міхайлавіч Гарабурда|В. Гарабурды]], старавераў, ілюмінаваныя евангеллі 16 — 17 ст. і інш., а таксама манускрыпты 16 — пачатку 20 ст., пеўчыя «крукавыя» рукапісы і інш. Паводле надпісаў на кнігах (дарчых, купецкіх) складзена і экспануецца карта «Шлях кніг на Ветку».