Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава — музей, заснаваны ў г. Ветка паводле рашэння Гомельскага аблвыканкама ад 30 лістапада 1978 г. Адкрыты для наведвальнікаў 1 лістапада 1987 г. У 2005 г. пад экспазіцыйныя плошчы перададзены будынак — дом купца Грошыкава (1897 г. пабудовы). Аснову экспазіцыі склала асабістая калекцыя Ф. Р. Шклярава, які стаў першым дырэктарам музея. З 1988 г. дырэктар Г. Р. Нячаева.

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава
Ветка. Веткаўскі музей (01).jpg
Профіль Комплексны
Заснаваны 30 лістапада 1978
Адкрыты 1 лістапада 1987
Падпарадкаванасць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне Ветка, Беларусь
Агульная плошча 454
Выставачная плошча 380
Адрас 247120, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г. Ветка, плошча Красная, 5
Тэлефон +375 (2330) 4-27-49
Дырэктар Г. Р. Нячаева
vetka.museum.by/be
Лагатып Вікісховішча Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава на Вікісховішчы
Вароты музея

Колькасць экспанатаў на канец 2016 г. — 11283 адзінкі захоўвання. Агульная плошча — 454 м², экспазіцыйная — 380 м². Экспазіцыя музея размяшчаецца на 3 паверхах асноўнага будынка.

ЭкспазіцыяПравіць

На 1-м паверсе размешчаны экспазіцыі «Падарожжа па гісторыі Веткі», «Кузня», «Майстэрня золатакавалёў». Першая зала прысвечана гістарычнаму мінуламу Веткі і легендам пра яе заснаванне. Экспазіцыя 2-й уяўляе кузню і раскрывае асаблівасці кавальскага рамяства. Сярод экспанатаў 3-й залы вырабы мясцовых чаканшчыкаў-золатакавалёў (каваныя аклады на абразы і кнігі), прылады майстроў, іх дзелавая і асабістая перапіска і інш.

На 2-м паверсе ў экспазіцыі «Народнае ткацтва» дэманструюцца дэкаратыўныя тканіны і мясцовыя строі адзення, якія перадаюць асаблівасці ткацкіх традыцый Веткаўшчыны. У экспазіцыі «Чайная» захоўваюцца калекцыі меднага посуду і самавараў. У зале, прысвечанай іканапісу, прадстаўлены работы старавераў, а таксама майстроў Веткаўскай і Бабіцкай іканапісных школ: «Сабор архангела Міхаіла», «Пакровы» (абедзве XVIII ст.) з Пакроўскага храма ў Ветцы, «Успенне» (XVIII ст.) з царквы ў в. Папсуеўка Веткаўскага раёна і інш. У асобных залах размешчаны экспазіцыі, якія расказваюць пра мясцовыя мастацкія рамёствы і промыслы XVII — пачатку XX стст.: шыццё золатам і бісерам, старажытнае разьбярства па дрэве, чаканку і гравіроўку па метале.

Трэці паверх займае вялікая экспазіцыя «Кніжная культура Веткі». Тут захоўваюцца старадрукі XVI — пачатку XIX стст. — «Евангелле» П. Мсціслаўца (1575), выданні І. Фёдарава, В. Гарабурды, старавераў, ілюмінаваныя евангеллі XVI—XVII стст. і інш., а таксама манускрыпты XVI — пачатку XX стст., пеўчыя «крукавыя» рукапісы і інш. Паводле надпісаў на кнігах (даравальных, купецкіх) складзена і экспануецца карта «Шлях кніг на Ветку».

УзнагародыПравіць

Адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 г. «За духоўнае адраджэнне»[1].

ФiлiялыПравіць

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава ў Гомелі.

Зноскі

СпасылкіПравіць