Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, вычытка, вікіфікацыя
Радок 22:
У лiстападзе-снежнi 1939 года адбылася нацыяналiзацыя прадпрыемстваў i банкаў. Былi нацыяналiзаваны не толькi буйныя i сярэднiя прадпрыемствы, але i большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням народнага сходу Заходняй Беларусi. Аднаўлялiся i рэканструявалiся прадпрыемствы, будавалiся новыя фабрыкi i заводы. Дробныя прадпрыемствы i рамесна-саматужныя майстэрнi былi аб'яднаны ў больш буйныя, павялiчылася колькасць рабочага класа, паступова лiквiдавалася беспрацоўе. К канцу 1940 года ў заходнiх абласцях БССР дзейнiчалi 392 прамысловыя прадпрыемствы з колькасцю рабочых больш 20 чалавек. Аб'ём валавой прадукцыi ў параўнаннi з 1938 годам павялiчыўся больш чым у 2 разы. Да вайны было створана 1115 калгасаў, якiя аб'ядналi 6,7 % гаспадарак i 7,8 % зямлi. Iх абслугоўвалi 101 МТС, у якiх налiчвалася 997 трактараў, 368 сеялак, 193 аўтамашыны. На землях лепшых маёнткаў былi арганiзаваны 28 саўгасаў.
 
У заходнiх абласцях была ўведзена савецкая сiстэма сацыяльнага забеспячэння, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне насельнiцтва, адкрыта шмат палiклiнiк, бальнiц, дыспансераў. У 1940/41 навучальным годзе дзейнiчала 5958 агульнаадукацыйных школ, з якiх 4500 вялi навучанне на беларускай мове, 5 iнстытутаў, 25 сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. К канцу 1940 г. працавалi 5 драматычных тэатраў, 100 кiнатэатраў i 121 кiнаўстаноўка, 92 дамы культуры, 220 бiблiятэк. Сям'ю беларускiх лiтаратараў папоўнiлi П.[[Піліп ПястракПестрак]], М.[[Максім Танк]], В.[[Валянцін Таўлай]], М.[[Міхась Машара]], М.[[Міхась ВасiлёкВасілёк]], М.[[Мікола ЗасiмЗасім]] i iншiншыя. Былi адкрыты абласныя тэатры ў [[Брэсцкі абласны драматычны тэатр|Брэсце]], Беластоку, [[Баранавіцкі абласны драматычны тэатр|Баранавiчах]], Пiнску.
 
У снежнi 1939 г. — студзенi 1940 г. быў уведзены новы адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусi, створаны [[Баранавіцкая вобласць|Баранавiцкая]], [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкая]], [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкая]], [[Вілейская вобласць|Вiлейская]] i [[Пінская вобласць|Пiнскiя]] вобласцi i 101 раёнаў, а ў лютым — сакавiку 1940 г. — сельсаветы, партыйныя i камсамольскiя арганiзацыi. Мясцовыя органы ўлады ў заходнiх абласцях апынулiся ў рэчышчы сталiнскай камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмы i сталi яе састаўной часткай. Гэта адбiлася на метадах работы i ходзе сацыяльна-эканамiчных пераўтварэнняў.
 
Пераход да [[Калектывізацыя|калектывiзацыi]] выклiкаў супрацiўленне часткi заможных сялян. Вялася антыкалгасная агiтацыя, былi выпадкi падпалу калгасных будынкаў, асобных тэрарыстычных актаў. Але ў цэлым барацьба супраць калгасаў у заходнебеларускай вёсцы не дасягнула значных памераў. У адносiнах да кулацтва праводзiлася палiтыка абмежавання. У красавiку 1941 г. для заходнiх абласцей БССР былi ўстаноўлены нормы землекарыстання ў памеры 10, 12, 15 га зямлi ў залежнасцi ад мясцовых умоў. У некаторых раёнах органамi НКУС ва ўсходнiя раёны была выселена частка заможных сялян, але ў большасцi раёнаў высяленне не праводзiлася.
 
=== Рэпрэсіі ===