Каціныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др JerzyKundrat перанёс старонку Каціныя у Кашэчыя: БЭ
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20:
|eol= 7674
}}
'''КаціныяКашэчыя''' (''Felidae'') — сямейства [[сысуны|млекакормячых]] атрада драпежных. Найбольш спецыялізаваныя з драпежнікаў, прыстасаваныя да здабывання жывёльнай ежы шляхам падкрадання, падчэквання, радзей пераследу.
 
Памеры шырока вагаюцца: ад 34 см і масы 1 кг (плямістай-рудая котка) да 3,8 м і больш за 300 кг ([[тыгр]]). Канечнасці пальцаходзячыя, пярэднія — 5-пальцавыя, заднія — 4-пальцавыя. Ва ўсіх відаў, акрамя [[гепард]]а і суматранскай коткі, кіпцюры ўцягвальныя. Зубоў менш, чым у астатніх драпежных (28-30), таму пыса кароткая, а галава выглядае круглявай. Зубная сістэма рэзка выяўленага драпежнага тыпу. [[Язык]] пакрыты дробнымі, завостранымі рагавымі смочкамі, якія дапамагаюць кацінымкашэчым саскабляць мяса з касцей і чысціць поўсць. Хвост у большасці відаў доўгі. Афарбоўка ад шэрай да рудавата-бурай, як правіла з палосамі, плямамі, плямкамі або разеткамі. Валасяное покрыва нізкае, больш пухнатае ў паўночных і высакагорных відаў. З органаў пачуццяў лепш развітыя слых і зрок; нюх слабей. Коткі здольныя чуць вельмі высокія гукі — частатой да 80 000 Гц (чалавек да 20 000 Гц).
 
Лад жыцця пераважна змрочны і начны. Жывуць у адзіночку ці сем'ямі; львы ўтвараюць прайды. Дробныя віды размножваюцца штогод або часцей (свойскі кот); буйныя — раз у 2-3 гады. Дзіцянятаў у дробных відаў да 5-6, у буйных 2-4. Дзіцяняты нараджаюцца сляпымі і бездапаможнымі. Выхоўвае дзіцянятаў маці, бацька клапоціцца пра іх толькі ў рэдкіх выпадках. Працягласць жыцця да 30 гадоў.