Млекакормячыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 89:
 
Сысуны насяляюць амаль усе [[біятоп]]ы Зямлі і сустракаюцца як у пустынях і трапічных лясах, так і ў высакагор'і і ў [[палярныя вобласці|палярных рэгіёнах]]. Да нямногіх рэгіёнаў і біятопаў, у якіх (за выключэннем рэдкага знаходжання людзей) адсутнічаюць сысуны, адносяцца глыбакаводны акіян і ўнутраная частка [[Антарктыда|Антарктыды]].
 
== Паходжанне ==
Многія рысы будовы млекакормячых збліжаюць іх з [[паўзуны|паўзунамі]]: наяўнасць рагавога покрыва, тазавых нырак, унутранае апладненне, развіццё зародка ў воднай абалонцы. Некаторыя прымітыўныя млекакормячыя размнажаюцца, адкладваючы яйцы, як паўзуны. Усё гэта дае падставу меркаваць, што продкамі млекакормячых маглі быць старажытныя паўзуны.
 
Гэта меркаванне пацвердзілася палеанталагічнымі знаходкамі шкілетаў зверазубых яшчараў, якія мелі дыферэнцыраваныя, размешчаныя ў лунках сківічных касцей зубы, і канечнасці пад тулавам. Адна з груп такіх зверазубых яшчараў дала пачатак млекакормячым.
 
== Класіфікацыя ==