Іосіф Антонавіч Гашкевіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{вызнч|1=Іосіф}} {{вызн|1=Гашкевіч}} (1814, Мінская губ. – 5 кастрычніка 1872) – дыпламат, вучо…'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Іосіф Гашкевіч — сын спачатку уніяцкага, а потым праваслаўнага святара з Рэчыцкага павета Мінскай губерні Антонія Гашкевіча, які служыў у царкве в. Перасвятое. У 20-гадовым узросце Іосіф паступіў у Мінскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння вучобы ў [[Мінск]]у па рэкамендацыі І. Грыгаровіча працягваў вучобу ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі (1839) меў званне магістра багаслоўя, але не прыняў святарскага сану.
 
У 1839-49 у складзе Рускай духоўнай місіі ў [[Пекін]]е. Даследаваў культуру Кітая, вывучаў [[кітайская мова|кітайскую]], карэйскую і японскую мовы. Адначасова займаўся пытаннямі астраноміі і метэаралогіі, сабраў калекцыю насякомых. У якасці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце "Палада" дыпламатычную місію Я.В.Пуцяціна ў Японію (1852-55). 3 яго ўдзелам заключаны руска-японскі дагавор 1855. Па дарозе з Японіі захоплены ў палон англічанамі (з прычыны Крымскай вайны 1853-56), знаходзіўся ў Ганконгу, потым у Англіі. На працягу дзевяці месяцаў у палоне Іосіф Гашкевіч сумесна з японскім ​манахам Тацібана Каосай склаў 450 старонак першага японска-рускага ​слоўніка. У 1856 вярнуўся ў Расію.
 
У 1858-65 першы расійскі консул у Японіі (на Хакадатэ), адначасова выкладаў у Хакадацкай рускамоўнай школе. Адзін з першых іншаземцаў, якому дазволілі наведаць унутраную Японію, у т.л. двор сёгуна (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер [[Токіо]]). У 1865 з сям’ёй вярнуўся на радзіму. У 1867 выйшаў у адстаўку і жыў у маёнтку Малі (цяпер [[Астравецкі раён]]), дзе працягваў займацца ўсходняй філалогіяй.