Размовы:Іаган Себасцьян Бах: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 17:
:::::::::: Што тычыцца "Ў", у §15.4 гаворка ідзе пра перадачу гука '''[у]''' на пачатку ўласных імён і назваў. Слова Watson і пад. не падпадаюць пад гэты пункт, бо ў мове-крыніцы ўжываецца гук '''[ў]''' а не '''[у]'''. Больш, таго, тут няма чаргавання '''[у]''' з '''[ў]''', таму §15.1 таксама тут не працуе. А гуку '''[ў]''' ('''[w]''') у беларускай мове добра адпавядае літара "ў". Таму напісанне "Ў" у іншамоўных словах, дзе ўжываецца гук '''[ў]''' ('''[w]'''), цалкам апраўданы і не парушае правілаў правапісу. [[Удзельнік:Вікі-Майстар|Вікі-Майстар]] ([[Размовы з удзельнікам:Вікі-Майстар|размовы]]) 23:03, 16 снежня 2017 (MSK)
:::::::::: Artsiom91, калі ласка, вярніце натуральны варыянт перадачы імя кампазітара "Ёган" (не замест, а ў дадатак). Тое, што Вы не чуеце там гука '''[й]''' не значыць, што яго там няма. Трэба паважліва ставіцца да як меней паловы Белвікі-супольнасці, якая выказалася за змены, і да прыхільнікаў музыкі як беларускіх, гэтак і [https://www.bachueberbach.de/33-international-language-versions/international-versions/ёган-себасцьян-бах-на-беларускай-мове-жыццё-факты-біяграфія/ нямецкіх]. [[Удзельнік:Вікі-Майстар|Вікі-Майстар]] ([[Размовы з удзельнікам:Вікі-Майстар|размовы]]) 00:19, 17 снежня 2017 (MSK)
 
== Слова да чытачоў ==
Паважаныя наведнікі "Беларускай вікіпедыі"! Чытаючы гэты артыкул памятайце, што вялікага нямецкага капазітара Johann Sebastian Bach ({{IPA|ˈjoːhan|lang}}) ні яго родныя, ні суайчыннікі ніколі не называлі "Іага́н Себасцья́н Бах". Найбольш блізкая перадача па-беларуску на пісьме яго імя: "Ёган Себа́сцьян Бах". Акрамя напісання першага імя, звярніце таксама ўвагу на націск у другім слове. Такое напісанне набліжана да нямецкага, згодна вядомага прынцыпа мовы "як чуецца - так і пішацца", і не пярэчыць Правілам беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Гэта напісанне таксама адпавядае імкненню ў сучасных літаратурных нормах еўрапейскіх моў перадаваць на пісьме іншамоўныя назвы і імёны максімальна блізка да арыгінальных. Дзякуй за ўвагу. --[[Удзельнік:Вікі-Майстар|Вікі-Майстар]] ([[Размовы з удзельнікам:Вікі-Майстар|размовы]]) 13:08, 24 снежня 2017 (MSK)
Вярнуцца да старонкі «Іаган Себасцьян Бах».