Вальвоксавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 22:
Уключае поліблефарыдавыя, хламідаманадавыя і вальвоксавыя; агульная колькасць сямействаў, родаў і відаў не вызначана. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, на Беларусі трапляюцца ўсюды. Растуць у стаячых прэсных вадаёмах (планктонныя формы), таксама ў глебе. Найбольш вядомыя роды: вальвокс, гематакокус, гоніум, дуналіела, пандарына, [[хламідаманада]], эўдарына.
 
Найбольш прымітыўная група зялёных водарасцей. Аднаклетачныя, цэнабіяльныя ці каланіяльныя арганізмы, маюць манадную структуру цела і [[жгуцікі]] (1—2, радзей 4—8). У вегетатыўным стане рухомыя на працягу ўсяго жыцця. Бясполае размнажэнне адбываецца падоўжным дзяленнем клетак або зааспорамі, палавы працэс — [[галагамія]], [[ізагамія]], [[гетэрагамія]] і [[аагамія]]. Пры масавым развіцці выклікаюць зялёнае і чырвонае «цвіценне» вады, што вядзе да зніжэння ў ёй кіслароду і замору рыб.
 
Біялагічныя ачышчальнікі і індыкатары забруджаных і сцёкавых водаў, удзельнічаюць ва ўтварэнні сапрапелю. Вальвоксавыя — важнае звяно ў ланцугу спажывання гідрабіёнтаў. 3 некаторых відаў атрымліваюць [[карацін]].