Камедыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: az, cy, el, fa, hi, io, ko, ksh, nn, sq, th, uz
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: gan:喜劇; косметические изменения
Радок 1:
{{вызн|1=Камедыя}} ( {{lang-el|κωμωδία}} — вясёлая працэсія) — адзін з жанраў драмы і [[кіно]], у якім характары, дзеянні, з’явы паказваюцца праз прызму камічнага. Як твор «нізкага жанру» проціпастаўлялася «высокаму жанру» — [[трагедыя|трагедыі]].
 
== Разнавіднасці камедыі ==
 
Сярод разнавіднасцей камедыі — памфлет, вадэвіль, інтэрмедыя, фарс, буфанада і г.д. Сродкамі камедыйнай выразнасці выступаюць [[іронія]], [[гумар]], [[гратэск]], [[сарказм]] і інш. Камедыя высмейвае нагатыўныя з’явы сацыяльнага жыцця, заганы чалавечага характару, з дапамогай смеху сцвярджае станоўчы ідэал.
 
== Гісторыя ==
 
Камедыя ўзнікла ў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] на мяжы [[6 ст. да н.э.|6]]–[[5 ст. да н.э.]] з выкрывальных песняў удзельнікаў святочных святаў і з [[фальклор]]ных бытавых, парадыйна-міфалагічных сцэнак. Тады камедыя характарызавалася вострай [[Палітыка|палітычнай]] накіраванасцю, [[Фантастыка|фантастычнымі]] і рэальнымі сюжэтамі, у якіх дзейнічалі [[міф]]ічныя персанажы, жывёлы, гетэры, воіны, палітыкі, дзеячы [[Культура|культуры]] і да т.п. «Бацькам» камедыі лічыцца старажытнагрэчаскі драматург [[Арыстафан]]. Была вядома ў [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]] (камедыёграфы Ц. Плаўт, П. Тэрэнцый), у эпоху [[Сярэднявечча]] (пераважна ў форме фарсаў і інтэрлюдый). Найбольшага росквіту дасягнула ў эпоху [[Адраджэнне|Адраджэння]] ў творчасці Лопэ дэ Вегі, П. Кальдэрона, У. Шекспіра, Ж.- Б. Мальера і інш. Значны ўплыў на [[Заходняя Еўропа|заходнееўрапейскую]] камедыю аказала італьянская «камедыя дэль артэ» (камедыя масак), спектаклі якой ставіліся падчас святаў на плошчах і вуліцах гарадоў. Паспяхова развівалася ў [[18 ст.|18]]–[[19 ст.]] у розных еўрапейскіх краінах — [[Італія|Італіі]] (К. Гоцы, К. Гальдоні), [[Англія|Англіі]] (Г. Філдынг, Ф. Шэрыдан), [[Расія|Расіі]] (І. Крылоў, А. Грыбаедаў, М. Гогаль, М. Салтыкоў-Шчадрын).
 
== Камедыя ў Беларусі ==
 
На Беларусі камедыя вядома са старажытнасці; яе элементы праяўляліся ў народных гульнях, святах, рытуалах, [[тэатр]]алізаваных паказах. У пастаноўкі школьнага тэатра, народнай драмы, батлейкі ўключаліся камедыйныя сцэнкі. У другой палове 19 ст. на высокі прафесійны ўзровень камедыю ўзнялі творы [[В. Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]] «Пінская шляхта» і «Залёты». У пачатку [[20 ст.]] выдатныя камедыйныя п’есы пісалі [[Я. Купала]], [[У. Галубок]], [[К. Каганец]], [[М. Чарот]] і інш. Яркія ўзоры камедыі стварылі [[Кандрат Крапіва|К. Крапіва]], [[В. Вольскі]], [[А. Макаёнак]], [[М. Матукоўскі]], [[А. Петрашкевіч]], [[А. Дудараў]], якія вызначаліся актуальнасцю зместу, каларытнасцю характараў, непрымірымасцю да чалавечых заган, сцвярджэннем [[Гуманізм|гуманістычных]] ідэалаў.
== Крыніцы ==
 
Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э.С. Дубянецкі; Маст. А.А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6
{{пачатак артыкулу}}
 
[[Катэгорыя:Мастацтва]]
[[Катэгорыя:Тэатр]]
[[Катэгорыя:Гумар]]
 
{{пачатак артыкулу}}
 
[[af:Komedie]]
Радок 40:
[[fi:Komedia]]
[[fr:Comédie]]
[[gan:喜劇]]
[[gl:Comedia]]
[[he:קומדיה]]