Бабенбергі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Бабенбергі у Дынастыя Бабенбергаў
Радок 8:
 
== Маркграфы Аўстрыі ==
[[Выява:Marcha orientalis-es.svg|thumb|left|Герцагства Аўстрыя з 976 па 1192 год]]
У [[976]] годзе нейкі [[Леапольд I, маркграф Аўстрыі|Леапольд Бабенберг]], граф з даліны [[Дунай|Дуная]], сын ці ўнук [[Арнульф, герцаг Баварыі|Арнульфа Злога]] быў прызначаны імператарам [[Атон II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Атонам II]] маркграфам [[Усходняя марка|Усходняй маркі]]. Гэта была невялікая тэрыторыя на мяжы з землям [[венгры|венграў]], вылучаная са складу Баварыі пасля паўстання баварскага герцага супраць імператара. Усходняя марка павінна была служыць буферам паміж нямецкімі і венгерскімі ўладаннямі і трымаць абарону граніц імперыі. Дата ўзыходжання Леапольда на прастол Усходняй маркі лічыцца пачаткам аўстрыйскай дзяржаўнасці. Ужо пры пераемніку Леапольда [[Генрых I, маркграф Аўстрыі|Генрыху I]] з'явілася назва '''Аўстрыя''' ([[нямецкая мова|стара-ням.]] ''Ostarrîchi''). Наступныя маркграфы [[Адальберт, маркграф Аўстрыі|Адальберт]] і [[Эрнст, маркграф Аўстрыі|Эрнст]] працягвалі барацьбу з венграмі і падтрымлівалі германскіх імператараў.