Лешак Можджар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 7:
== Узнагароды ==
Лаўрэат узнагароды Мэра горада Гданьска за выдатныя творчыя дасягненні (1999 г.), узнагароды «Фрыдэрык-98» (джазавы музыка 1998 года), уладальнік Першага месца на Міжнародным конкурсе джазавай імправізацыі ў г. Катавіцэ (1994 г.), прэміі Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Ad Astra» для выбітных маладых музыкаў (2001). З'яўляецца лаўрэатам прэміі «Пашпарт» часопіса «Палітыка» ў катэгорыі «Рок-Поп-Эстрада» (2004). Атрымаў Гран-пры Фонду культуры (2006) і Прыз міністра замежных спраў за прасоўванне польскай культуры за мяжой. З 1994 годзе чытачы часопіса «Jazz Forum» рэгулярна выбіралі яго Піяністам года. У 2012 годзе стаў патройным пераможцам анкетавання «Jazz Top 2011» у катэгорыях «Музыкант года», «Найлепшы піяніст» і «Найлепшы альбом года» (альбом «Камедыя»).
На працягу шасці гадоў быў адным з галоўных удзельнікаў джазавага ансамбля «Miłość» («Каханне»), граў у квартэце Збігнева Намыслоўскага. Цягам доўгага часу разам са [[Збігнеў Прайснер|Збігневам Прайснерам]] запісвае музыку для кіно. Яго запрашаюць да супрацоўніцтва такія выбітныя лідары польскага джаза як Томаш Станька, Януш Муняк, Міхал Урбаняк, Пётр Вайтасік. Можджар таксама супрацоўнічаў з прызнанымі зоркамі сусветнай джазавай сцэны: Пэтам Мэтэні, Артурам Блайтам, Бастэрам Уільямсам, Білі Харперам, Джо Лоўлі, Арчы Шэпам, Дэвідам Лібманам. Разам са шведскім кантрабасістам Ларсам Даніэльсанам і ізраільскім перкусіяністам і вакалістам Зохарам Фрэска грае ў джазавым трыа. З Анджэем Баўэрам і музыкам пад псеўданімам m.bunio.s грае ў праекце LUTOSFERA.
 
Лешак Можджар запісаў больш за 100 альбомаў, у тым ліку:
* «Chopin-impresje», 1994;
* «Talk to Jesus», 1996 (тытул «Альбом 1996 года» па апытанні часопіса «Jazz Forum»);
8 * «Facing the Wind», 1996 у дуэце з амерыканскім кантрабасістам Дэвідам Фрызэнам;
* «Live in Sofia», 1997 сумесна з Адамам Пероньчыкам (тытул «Альбом 1998 года» па апытанні часопіса «Jazz Forum»);
* «Chopin Demain-Impressions», 1999;
* «10 Easy Pieces for Piano», 1999 са [[Збігнеў Прайснер|Збігневам Прайснерам]];
* «Birthday Live», 2001 разам з Цэзарам Конрадам, Анджэем Алейнічакам і Ола Валецкім;
* «Piano», 2004 (плацінавы альбом);
Радок 26 ⟶ 27:
* «Kaczmarek by Możdżer», 2010 (альбом атрымаў прэмію «Фрэдэрык», у катэгорыі «Альбом года — Арыгінальная гукавая дарожка», таксама атрымаў і плацінавы статус);
* «Komeda», 2011 (двайны статус плацінавага, найлепшы альбом 2011 года па апытанні часопіса «Jazz Forum»).
 
{{ізаляваны артыкул}}
 
{{DEFAULTSORT:Можджар Лешак}}