Германія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 118:
 
Пасля таго, як Германія пацярпела паражэнне ў Другой сусветнай вайне, яе [[Акупацыя|дзяржаўнасць была прыпыненая]], ад тэрыторыі Германіі аддзеленыя вялікія тэрыторыі, а астатнія былі падзелены на 4 зоны акупацыі: [[Савецкая зона акупацыі Германіі|савецкую]], [[Амерыканская зона акупацыі Германіі|амерыканскую]], [[Брытанская зона акупацыі Германіі|брытанскую]] і [[Французская зона акупацыі Германіі|французскую]]. 23 мая 1949 года на тэрыторыі амерыканскай, брытанскай і французскай зон акупацыі была створана [[Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990)|Федэратыўная Рэспубліка Германія]] (ФРГ), а 7 лістапада таго ж года, на тэрыторыі савецкай зоны акупацыі - [[Германская Дэмакратычная Рэспубліка]] (ГДР).
 
=== Берлінская сцяна ===
У [[1959|1959 г]]. у ГДР пачалася [[калектывізацыя]] сельскай гаспадаркі і раздзяржаўлення шматлікіх дробных прадпрыемстваў. Да [[1960|1960 году]] прыватнае валоданне зямлёй знізілася ад 52% у 1958 да 8%. У падтрымку Усходняй Германіі [[Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў|Мікіта Хрушчоў]] патрабаваў ад заходніх дзяржаў фактычнага яе прызнання, пагражаючы закрыць доступ у [[Заходні Берлін]]. Аднак да 1970-х гадоў заходнія саюзнікі адмаўляліся прызнаць ГДР, настойваючы на ​​аб'яднанні Германіі ў адпаведнасці з пасляваеннымі дамоўленасцямі. У той жа час усё больш жыхароў Усходняй Германіі (ГДР) імігравалі ў Заходнюю (ФРГ), у 1961 г. годзе - каля 207 000 грамадзян. У жніўні таго ж года ўрад ГДР, каб блакаваць паток бежанцаў, загадаў збудаваць [[Берлінская сцяна|бетонны плот з калючым дротам]], каб забараніць свабодны праход паміж Усходнім і Заходнім Берлінам. Так была пабудавана берлінская сцяна, якая да 1990 г. стала ўвасабленнем жалезнага занавесу.
 
=== Аб'яднанне Германіі ===
За 1985 год, каля 400 000 грамадзян ГДР падалі заяву аб выдачы пастаяннай выязной [[Віза|візы]]. Прадстаўнікі [[Інтэлігенцыя|інтэлігенцыі]] і царкоўныя дзеячы ўжо адкрыта крытыкавалі рэжым за адсутнасць палітычных і культурных свабод. Незадаволенасць большасці ўсходнегерманскіх грамадзян урадам дасягнула кульмінацыі ў 1989 годзе. У той час, калі суседнія дзяржавы спрабавалі лібералізаваць свае рэжымы, сацыялістычная адзіная партыя Германіі наадварот, вітала жорсткае падаўленне дэманстрацыі кітайскіх студэнтаў у чэрвені 1989 года на [[Плошча Цяньаньмэнь|плошчы Цяньаньмэнь]]. У канцы таго ж года, грамадзянская незадаволенасць вылілася ў каласальныя дэманстрацыі пратэсту ў самой ГДР.
 
У сакавіку 1990 года грамадзяне ГДР прынялі ўдзел у першых выбарах за апошнія 58 гадоў. Перамогу атрымаў блок партый, блізкіх па ідэях да заходнегерманскага [[Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі|Хрысціянска-дэмакратычнага саюза]], які выступаў за аб'яднанне Германіі. Першым абраным прэм'ер-міністрам ГДР стаў Лотар дэ Мэзьер, пад кіраўніцтвам якога былі ажыццёўлены важныя змены, у прыватнасці адноўлены 5 федэральных зямель (ліквідаваныя ў 1952 г.), а 3 кастрычніка 1990 г. ГДР спыніла самастойнае існаванне і была ўключана ў склад ФРГ.
 
=== Сучаснасць ===
Згодна з Бон-Берлінскім актам, прынятым парламентам [[10 сакавіка]] [[1994|1994 годзе]], Берлін зноў стаў сталіцай аб'яднанай Германіі, у той час як [[Бон]] атрымаў унікальны статус саюзнага горада (па-ням. ''Bundesstadt'') - горада федэральнага значэння з захаваннем шэрагу федэральных міністэрстваў. Перанос ўрада канчаткова завяршылася ў [[1999|1999 годзе]].
 
Пасля ўз'яднання, Нямеччына стала адыгрываць больш актыўную ролю ў дзейнасці [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]] і [[НАТА]]. Краіна накіравала свае войскі для забеспячэння стабільнасці на [[Балканскі паўвостраў|Балканах]] і паслала свой міратворчы кантынгент у [[Афганістан]]. Гэтыя дзеянні былі ўспрынятыя неадназначна, паколькі згодна з пасляваеннымі дамоўленасцямі, Нямеччына мела права на разгортванне войскаў толькі для абарончых мэтаў. Разгортванне жа войскаў на чужых тэрыторыях не падпадала пад абарончыя дзеянні, аднак парламенцкае галасаванне па гэтым пытанні легалізуе ўдзел Германіі менавіта ў міратворчым кантэксце.
 
Першай жанчынай-канцлерам была абрана ў 2005 г. [[Ангела Меркель]]. У перыяд з 2005 па 2009 гг. яна стаяла на чале так званай «Вялікай кааліцыі», якую падтрымлівала яе ўласная парламенцкая група (у складзе ХДС і [[ХСС]]) і [[Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі|сацыял-дэмакратычная партыя]] (СДПГ). Пасля ўсеагульных выбараў [[27 верасня]] [[2009|2009 г]]. Меркель сфармавала цяперашні кааліцыйны ўрад, у якім Сацыял-дэмакратычную партыю замяніла [[Свабодная дэмакратычная партыя (Германія)|Свабодная дэмакратычная партыя]] (СвДП).
 
== Фізічная геаграфія ==