Янка Лучына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 69:
Свае першыя беларускія творы Янка Лучына не публікаваў. Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў [[1889]] годзе, калі змясціў у газеце «[[Минский листок]]» верш «Вясновай парой», паклаўшы тым самым пачатак вяртанню беларускай літаратуры да друкаванага жыцця, перарванага пасля паражэння [[Паўстанне, 1863-1864|паўстання 1863 года]] царскімі рэпрэсіямі на чвэрць стагоддзя.
 
Беларускамоўная творчасць Янкі Лучыны, якая дайшла да нас, колькасна нешматлікая: 14 арыгінальных вершаў («Вясновай парой», «Вясна», «Сівер», «Што птушкі казалі», «Каршун», «Што думае Янка, везучы дровы ў горад», «Стары ляснік» і інш.) і пяць перакладаў на беларускую мову твораў свайго аднадумцы і творчага настаўніка [[У. Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]] («Ямшчык», «Горсць пшаніцы», «Бусел», «Надта салодкія думкі», «Не я пяю — народ Божы…»). Вядома, што паэт напісаў па-беларуску нашмат больш (у прыватнасці, паэмы «Пятруся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй»), але адсутнасць беларускага друку і іншыя акалічнасці не далі магчымасці захаваць іх.
Аўтар паэм «Паляўнічыя акварэлі з Палесся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Тэматычна паэія Янкі Лучыны звязаная пераважна з жыццём беларускай вёскі. Ён па-мастацку асэнсаваў рэчаіснасць, сцвярджаў дэмакратычныя ідэалы. Працягваючы традыцыі [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]], паэт засяроджваў увагу на малюнках вясковага жыцця і на вобразе селяніна як галоўнага носьбіта беларускай нацыянальнай ментальнасці, развіваў узаемадзеянне рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў у сваёй творчасці, закладваў асновы беларускай філасофскай лірыкі.
 
Стрымана-ідылічны малюнак світання ў вершы «Вясновай парой» змяняецца гутаркай сватоў Піліпа Окуня і Янкі Бычка, якія праз гукапераймальную «разгадку» птушыных галасоў не толькі паказваюць сваё разуменне грамадскіх стасункаў, але і гоняць драпежніцкую мараль пануючых класаў. Гэта разуменне і ганьбаванне зыходзіла, вядома ж, ад аўтара, але зыходзіла пераўвасоблена, з вуснаў лірычных герояў-сялян, у адпаведнасці з сялянскім уяўленнем пра свет, дзе «не прыкраўшы, не прылгаўшы, тай не будзеш панам». У вачах лірычных герояў Янкі Лучыны вобраз пана атаясамліваўся з чалавекам несумленным, які не працуе. Гэта было стаўленне беларускага сялянства да носьбітаў сацыяльнай амаральнасці, якое давала паэту веру ў духоўную моц народа і натхняла на выкрыццё ўтылітарна-прыземленай і драпежніцкай псіхалогіі грамадскіх нягоднікаў, схільных да ўзбагачэння за кошт іншых.