Іван Мікітавіч Серада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др нешта візуальны рэдактар дзіўна працуе, трэба часцей захоўваць
Няма тлумачэння праўкі
Радок 38:
У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну на фронце]], вайсковы ветэрынар. З [[1917]] года ўдзельнічае ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. У снежні 1917 года абраны старшынём [[Першы Усебеларускі з’езд|Усебеларускага з’езда]]{{Sfn|Васілеўскі Ю.|2001|с=291}}. Пасля разгону З’езда бальшавікамі, быў арыштаваны разам з яшчэ 27 актыўнымі ўдзельнікамі, але ўсіх хутка адпусцілі. Увайшоў у [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда|Выканкам Савета З’езда]]. У лютым [[1918]] года ў складзе беларускай дэлегацыі разам з [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|Сымонам Рак-Міхайлоўскім]] і [[Аляксандр Іванавіч Цвікевіч|Аляксандрам Цвікевічам]] на мірных перамовах у [[Брэст|Брэст-Літоўску]]. [[20 лютага]] 1918 года Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага З’езда сфарміраваў першы беларускі ўрад — [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народны Сакратарыят]]. Янка Серада быў прызначаны сакратаром (міністрам) народнай гаспадаркі. Першы старшыня [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]] ([[9 сакавіка]]—[[14 мая|14 траўня]] 1918). Пад кіраўніцтвам Янкі Серады Рада БНР на пасяджэнні ў ноч з 24 на [[25 сакавіка]] 1918 года бальшынёй галасоў прыняла [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцюю Устаўную грамату]], у якой абвяшчалася незалежнасць [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[22 ліпеня]] 1918 года Рада БНР даручыла Яну Серадзе сфармаваць трэці ўрад. У ім Серада заняў пасаду Старшыні Народнага Сакратарыяту і быў народным сакратаром замежных спраў да [[11 лістапада]] 1918 года.
 
Сябра ЦК [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]]. У [[1919]]—[[1920]] гадах уваходзіў у [[Часовы Беларускібеларускі нацыянальны камітэт]], прэзідыум [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай рады БНР]]{{Sfn|Васілеўскі Ю.|2001|с=291}}.
 
У [[1921]]—[[1925]] гадах навуковы супрацоўнік і загадчык бібліятэкі [[Інстытут беларускай культуры|Інбелкульта]], выкладчык Менскага беларускага педагагічнага тэхнікума, у [[Народны камісарыят земляробства БССР|Наркамаце земляробства БССР]]. Арганізатар і дырэктар Менскага ветэрынарнага-заатэхнічнага тэхнікума ў 1923—1924[[1923]]—[[1924]] гадах. У ліпені 1925—снежні[[1925]]—снежні [[1929]] гадоў дацэнт [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]] ў [[Горкі|Горы-Горках]], адначасова ў [[1927]] годзе навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. Выступаў з артыкуламі па пытаннях ветэрынарыі і сельскай гаспадаркі{{Sfn|Васілеўскі Ю.|2001|с=291}}.
 
4 ліпеня 1930 года быў арыштаваны АДПУ БССР па сфабрыкаванай справе «[[Саюз вызвалення Беларусі (справа)|Саюза вызвалення Беларусі]]». ПаПаводле пастановепастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 года сасланы ў [[Яраслаўль]] тэрмінам на пяць гадоў. 27 снежня 1941 года паўторна асуджаны на 10 гадоў зняволення. Датэрмінова вызвалены 19 лістапада 1943 года з Краслага ([[Краснаярскі край]]). Далейшы лёс невядомы{{Sfn|Васілеўскі Ю.|2001|с=291}}.
 
Па першым прыгаворы рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 10 ліпеня 1988 года, па другім — паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 16 студзеня 1989 года{{Sfn|Васілеўскі Ю.|2001|с=291}}.