Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Ліда): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Лідскія краявіды 03.jpg|thumb|left|Выгляд з боку апсіды]]
Помнік архітэктуры [[барока]]. 3-нефавая 2-вежавая [[базіліка]] (вежы страчаны ў час пажару 1821 г.) з прамавугольнай [[апсіда]]й і бакавымі нізкімі [[рызніца|сакрысціямі]] (прыбудаваныя пазней, разам з прытворам). Накрыты 2-схільным чарапічным дахам з вальмамі над апсідай, завершанымі невялікай сігнатуркай. Галоўны фасад завершаны фігурным шчытом з 3-вугольным франтонам з «Глорыяй», расчлянёны слаістымі пілястрамі. Яны разам з высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах ствараюць рытміку бакавых фасадаў з вытанчана прафіляваным антаблементам. Алтарная сцяна апсіды раскрапавана пілястрамі на тры часткі, прычым цэнтральная мае сегментарную ў плане форму.