Ордэн Слана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Орден Слона
Радок 36:
У статуце ордэна Слана гэтага часу адлюстроўваўся яшчэ і рэлігійны характар ордэнскага «Брацтва Найсвяцейшай Дзевы Марыі», аднак у эпоху [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] эмблематыка гэтага старажытнага ордэна пазбавілася свайго рэлігійнага зместу. Яшчэ раз ордэн Слана быў адноўлены ў [[1623]] годзе, калі стаў свецкай прыдворнай узнагародай, прычым толькі мужчынскай. Ордэнская зорка — васьміканцовая, шытая з круглых сярэбраных пласцінак. У цэнтры яе, на чырвоным аксамітавым полі, змешчана вялікая разетка з чатырохканцовым крыжам у абрамленні лаўровых галін, перавязаных уверсе і ўнізе залатымі стужкамі.
 
Статут ордэна быў перагледжаны ў [[1693]] г. каралём [[Крысціян V|Крысціянам V]], і членства ў ім было абмежавана да [[манарх]]а, [[прынц]]аў крыві і трыццаці [[рыцар|рыцараў]]. Ордэн павінен быў уручацца толькі [[суверэн]]ам, дацкім і замежным. Таму з [[1850]] г. ордэн стаў вельмі выключным і — за некалькімі выключэннямі — уручаўся толькі асобам каралеўскай крыві і главам дзяржаў. У XX стагоддзі было ўзнагароджана толькі сем чалавек, якія не належалі да гэтай катэгорыі: [[Чэрчыль, Уінстан|Уінстан Чэрчыль]] (былы прэм'ер-міністр, 1950), фельдмаршал [[Бернард Мантгомеры]] (камандуючы сухапутнымі сіламі саюзнікаў, 1945), генерал [[Дуайт Эйзенхаўэр]] (вярхоўны галоўнакамандуючы экспедыцыйнымі сіламі, 1945), а таксама датчане [[Вільгельм Томсен]] ([[1912]]), [[Ганс Нільсен Андэрсан]] ([[1919]]), [[Нільс Бор]] (1947) і былы глава фірмы [[A.P. Moller-Maersk Group]], прадпрымальнік [[Арнольд Мерск Мак-Кіні Мёлер|Арнольд Мёлер]] (2000). З глаў дзяржаў быў пазбаўлены гэтага ордэна [[Нікалае Чаўшэску]]. Ордэн дае права на зварот «Ekscellence» (правасхадзіцельства) і зварот у пісьме «HE», даючы, такім чынам, свайму ўладальніку рыцарскі статус. Займае найвышэйшую пазіцыю ў парадку старшынства дацкіх узнагарод. У 1958 г. змены ў статуце яўна дапусцілі ўзнагароджанне жанчын (да гэтага з 1892 г. лічылася што статут дазваляе гэта няяўна, пад агульнай назвай «рыцар»).
 
== Галерэя ==
<gallery>