Куба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64:
Тэрыторыя краіны — 110,86 тыс. км². Сталіца — [[Гавана]] (2,2 млн чал.). Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне — 14 правінцый і 169 муніцыпій, адна з якіх — [[Хувентуд]] — цэнтральнага падначалення. Насельніцтва — 11,15 млн чал. (2017); гарадское — 75,7 %; 73 % — белыя, 15 % — мулаты, 11 % — негры. Сярэдняя працягласць жыцця — 76 гадоў. Афіцыйная мова — іспанская. Рэлігія — каталіцызм (65 % насельніцтва каталікі), пратэстанцтва (меней 4,5 %), афра-кубінскія культы.
 
Адна з нешматлікіх краін свету, дзе дагэтуль пануюць марксіцка-ленінская ідэалогія, планавая эканоміка, а кіруючая роля камуністычнай партыі прапісана ў канстытуцыі.
Нацыянальныя святы: 1 студзеня — Дзень вызвалення (1959); 1 мая — Міжнародны дзень працоўных; 26 ліпеня — Дзень нацыянальнага паўстання (1953); 10 кастрычніка — Дзень пачатку барацьбы за незалежнасць Кубы ад Іспаніі (1868); 25 снежня — Каляды (святкаванне адноўлена з 1997).
 
У сусветнай гаспадарцы Куба вылучаецца экспартам тытуню, цукру, нікелю і кобальту; кваліфікаванай працоўнай сілы (пераважна, урачоў)
 
Куба — член [[ААН]], Руху недалучэння (з верасняу 2006 - 2009 Куба — старшыня Руху недалучэння на наступныя 3 гады), Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў, Лацінаамерыканскай эканамічнай сістэмы, Лацінаамерыканскай асацыяцыі інтэграцыі, з’яўляецца назіральнікам у Карыбскай супольнасці, удзельнічае ў Ібераамерыканскім форуме.
 
== Этымалогія ==
Радок 79 ⟶ 81:
На ўсходзе значныя паклады нікеля, па запасах якога Куба займае трэцяе месца ў свеце (пасля Новай Каледоніі і Аўстраліі, 2007)<ref>https://bigenc.ru/geography/text/2117615</ref>. Маюцца вялікія запасы [[кобальт]]у (чацвёртае месца ў свеце <ref>https://lenta.ru/news/2018/01/14/kobalt/</ref>). Таксама Куба мае запасы медзі, марганца, [[каалін]]у, храмітаў (на востраве Хувентуд). На шэльфе маюцца запасы нафты (сціплыя, 124 млн барэляў на 2017) і прыроднага газу (значныя, 70 млрд м³ на 2017)<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/cu.html</ref>. [[File:Cuba - Parque Nacional "Alejandro de Humboldt" (2005) (20809878151).jpg|thumb|Нацыянальны парк Аляксандра Гумбальта]]
 
Клімат - трапічны пасатны, якая фарміруецца ў тым ліку і цячэннем [[Гальфстрым]], што зараджаецца на поўнач ад Кубы. Сярэднегадавая тэмпература складае +25,5°С. Тэмпературы самога цёплага і халоднага месяца адрозніваюцца ўсяго на 5°С. Летні гадавы максімум ападкаў (май - верасень). Сярэдняя колькасць ападкаў - 1400 мм<ref>https://bigenc.ru/geography/text/2117615</ref>. На наветраных схілах гор - да 3400 мм. Асаблівасцю клімату Кубы з'яўляецца тыповая высокая вільготнасць на працягу ўсяго года. У ліпені-лістападзе нярэдкімі гасцямі становяцца трапічныя ураганы (у нашым стагоддзі найбольныя страты пынесла Ірма (верасень 2017).
 
Рэкі на Кубе кароткія, немнагаводныя. Найбуйнейшая рака — Каута на ўсходзе даўжынёй 370 км. Азёры пераважна лагунага тыпу, саланаватыя.
Радок 97 ⟶ 99:
 
Адразу ж з рэвалюцыяй 1959 года пачаліся палітычныя рэпрэсіі, у першую чаргу скіраваныя супраць дзеячаў зрынутага рэжыму дыктатара Батысты і агентаў ЦРУ.
У красавіку 1961 года кубінскія эмігранты пры актыўнай падтрымцы ЗША высадзілі ўзброены дэсант на паўднёвым узбярэжжы вострава з мэтай у перспектыве арганізаваць масавае выступленне супраць палітыкі новага ўрада, аднак інтэрвенцыя была хутка спынена, а чаканы сацыяльны выбух так і не адбыўся. Пасля эмігранцкія арганізацыі неаднаразова арганізоўвалі тэрарыстычныя акты і маламаштабныя дэсанты на Кубу, але без асаблівых вынікаў. У 1962 годзе Куба цэнтральным месцам падзей [[Карыбскі крызіс|Карыбскага крызісу]], што лезь не прывялі свет да ядзернай вайны.
З пачатку 1960-х гадоў па пачатак 1990-х Куба была саюзнікам СССР, які аказваў ёй значную фінансавую, эканамічную і палітычную падтрымку; дзейна падтрымлівала марксісцкіх паўстанцаў і марксісцкія ўрады Лацінскай Амерыкі ([[Пуэрта-Рыка]], Гватэмалы, Сальвадора, [[Нікарагуа]], Панамы, Балівіі, [[Перу]], Бразіліі, Аргенціны, Чылі), Афрыкі ([[Эфіопія]], [[Ангола]]) і Азіі, а таксама праводзіла палітыку аказання дапамогі гуманітарнага профілю розным краінам свету. У канцы 1980-х за мяжой у рамках ваенных і гуманітарных місій знаходзілася больш за 70 тыс. кубінцаў.
Кастра адмоўна паставіўся да палітыкі Перабудовы ў СССР і нават забараніў распаўсюд на Кубе шэрагу савецкіх выданняў («Маскоўскія навіны», «Новы час» і інш.) і ў той жа час падтрымаў галоўнага апанента Гарбачова — [[Ельцын]]а. Паводле ўспамінаў Ельцына, Кастра выказваў яму сімпатыю і ў гады апалы, і пазней, пасля яго прыходу да ўлады, нягледзячы на відавочны антысацыялістычны характар рэформаў у Расіі.
Радок 146 ⟶ 148:
== Эканоміка ==
 
Кубінскае дзяржава сцвярджае, што прытрымліваецца сацыялістычных прынцыпаў у арганізацыі яго планавай эканомікі, кантраляванай дзяржавай. Большая частка сродкаў вытворчасці належыць дзяржаве, і вялікая частка працоўнай сілы занята на дзяржаўных прадпрыемствах. Аднак расце доля прыватнага сектара (у 1981-2006 яна вырасла з 8 да 22%)<ref>https://web.archive.org/web/20071009163422/http://www.oxfamamerica.org/newsandpublications/publications/research_reports/art3670.html/OA-Cuba_Social_Policy_at_Crossroads-en.pdf</ref>. У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да павелічэння занятасці ў прыватным сектары. У канцы траўня 2016 быў цалкам легалізаваны прыватны малы і сярэдні бізнес<ref>https://www.bbc.com/russian/news/2016/05/160524_cuba_small_business_legalize</ref>. Да перамогі Кубінскай рэвалюцыі Куба была адной з найбольш паспяховых эканомік Лацінскай Амерыкі, хаця асноўная маса простых кубінцаў жыла ў поўнай галечы. Сацыялістычны шлях з далейшым крушэннем савецкага лагеру прывёў Востраў Свабоды на край эканамічнай прорвы. У краіне працягвае часткова дзейнічаць размеркавальна-карткавая сістэма па забеспячэнні насельніцтва прадметамі першай неабходнасці. Эканамічная сітуацыя пастаянна ўскладнена праз Эмбарга з боку ЗША. Тым не менш, у пачатку нашага стагоддзя азначыліся прыкметы некаторага паляпшэння эканамічнай сітуацыі на востраве. [[File:2012-Zigarrenproduktion anagoria.JPG|thumb|Выраб сігар, Гавана]]Эканамічная сітуацыя на Кубе звязана з дынамікай сусветных цэнаў на асноўныя тавары кубінскага экспарту і прыбыткаў ад турызму. Дадатная дынаміка назіралася ў 2015, калі рост ВУП склаў 4,4 % (2014 — 1 %). У 2016 годзе ў эканоміцы Кубы назіралася [[рэцэсія]] (падзенне ВУП на 0,9 %)<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/cu.html</ref>. Застаюцца вострымі праблемы беспрацоўя (афіцыйнае — 2,6 %, схаваная — каля 10 % эканамічна актыўнага насельніцтва). У 2008 годзе ўрад Рауля Кастра распачаў аграрную рэформу (да таго моманту чатыры пятых харчавання куплялася за мяжой). Кубу актыўна падтрымлівае Венесуэла, пастаўляючы Востраву Свабоды каля 15 000 тон нафты ў дзень. Узамен кубінскія спецыялісты (у асноўным лекары) працуюць у Венесуэле. Рэцэсія 2016 года і наступнае падзенне эканомікі выклікана перабоямі паставак нафты з Венесуэлы.
 
Развітая здабыўная прамысловасць. Здабыча нікеля пачалася ў 1943 годзе і істотна павялічылася ў перыяд пасля рэвалюцыі 1959 года, калі пры садзейнічанні СССР было мадэрнізавана шахтавае абсталяванне і пабудаваны горна-узбагачальны камбінат. Таксама Куба займае трэцяе месца па здабычы кобальту. З 1984 года на шэльфе вядзецца здабыча нафты. З галін апрацоўчай прамысловасці развіты каляровая металургія, харчовая, фармацэўтычная. Вырошчваюцца цукровы трыснёг (гісторыя гэтай культуры сягае ў каланіяльны час), тытунь, кава, цытрусы, бульба, фасоля, рыс. У саванах гадуецца буйная рагатая жывёла. Экспартуецца цукар, цыгары, нікель, медыкаменты (у суме больш за 60% экспарту). Асноўныя гандлёвыя партнёры — Венесуэла, Канада, Кітай, Іспанія, Нідэрланды.
 
== Нацыянальныя святы ==
Нацыянальныя святы: 1 студзеня — Дзень вызвалення (1959); 1 мая — Міжнародны дзень працоўных; 26 ліпеня — Дзень нацыянальнага паўстання (1953); 10 кастрычніка — Дзень пачатку барацьбы за незалежнасць Кубы ад Іспаніі (1868); 25 снежня — Каляды (святкаванне адноўлена з 1997).
 
== Сувязь і СМІ ==
Радок 161 ⟶ 166:
 
Куба мае чатыры агульнанацыянальныя тэлеканалы — «Кубавісьён», «Тэле — Ребельдэ», «Эдукатыва», «Эдукатыва II», а таксама кабельным каналам «Кубавісьён інтэрнасіёналь». Маюцца 6 агульнанацыянальных, 56 правінцыйных і муніцыпальных радыёстанцый, вядзецца радыёвяшчанне на краіны Лацінскай Амерыкі. Выходзяць 3 цэнтральныя газеты — штодзённыя «Гранма» (орган Кампартыі) і «Хувентуд рэбельдэ» (газета Саюза маладых камуністаў) і штотыднёвая «Трабахадорэс» (орган Прафцэнтра працоўных), маецца шэраг іншых штотыднёвікаў.
 
== Некаторыя цікавінкі ==
- Лагуна-дэ-Леча — найбуйнейшае прыроднае прэснаводнае возера Кубы, воды якога становяцца падобнымі на малако, калі струмені з мора уздымаюць крэйдавыя адкладанні з дна.
- «wet-foot, dry-foot» палітыка — палітыка «мокрая нага-сухая нага» — інтэрпрэтацыя закона аб іміграцыі ЗША, згодна з якой любы кубінец, што робіць крок на зямлю ЗША, не экстрадуецца, а праз год атрымлівае амерыканскае грамадзянства. Была адменена 12 студзеня 2016 года па завяршэнні тэрміну [[Барак Абама|Барака Абамы]], што прывяло да скарачэння міграцыі з Кубы ў ЗША.
 
== Гл. таксама ==