Аргенціна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 98:
Тэрыторыя Аргенціны была заселена чалавекам у 8-7 тыс. да н.э. Напярэдадні іспанскага заваявання яе насялялі шматлікія індзейскія плямёны. На паўночным захадзе жылі [[дыягіта]] (кальчакі), што вялі [[аселы лад жыцця]], займаліся [[земляробства]]м, будавалі ірыгацыйныя сістэмы, ведалі ткацтва, апрацоўвалі золата і срэбра. На паўночным усходзе і ў цэнтры Аргенціны жылі паляўнічыя плямёны — [[капаяны]]. Пазней сюды прыйшлі [[Гуарані (група народаў)|гуарані]]. На тэрыторыі сучасных правінцый Буэнас-Айрэс і Мендоса жылі плямёны пампа; у Патагоніі — плямёны [[араўканаў]].
 
У 16 стагоддзі тэрыторыю паўночнай Аргенціны стала аб’ектам іспанскай каланізацыі. Новыя землі заваёўнікі назвалі Ла-Плата і ўключылі іх у [[віцэ-каралеўства Перу]]. У [[1536]] годзе канкістадор [[Педра Мендоса]] заснаваў пасёлак Пуэрта Санта Марыя дэ Буэнас-Айрэс — сучасны [[Буэнас-Айрэс]]. Аселыя на гэтых землях іспанскія каланісты (пераважна андалузцы і [[баскі]]) асімілявалі мясцовае насельніцтва, утварыўшы паўднёваамерыканскі тып метысаў. У [[1610]] годзе за аргенцінскай зямлі асталяваўся ордэн [[езуіты|езуітаў]]. У 1617 годзе на тэрыторыі Аргенціны і Уругвая ўтворана губернатарства Ла-Плата. У [[1776]] годзе большая частка Аргенціны, Парагвая і Верхняга Перу аб'яднаны ў [[віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата]]. У 1805 і 1806 гадах спробы брытанскага флоту ўзяць Буэнас-Айрэс скончыліся разгромам для "Уладаркі мораў". [[Выява:Paraguay - O Prov de Rio de la Plata - cum regionibus adiacentibus Tvcvman et Sta. Cruz de la Sierra - ca 1600.jpg|thumb|left|Аргенціна і сённяшнія суседнія краіны ў якасці складнікаў [[віцэ-каралеўства Перу]]]]
 
Тады ж пачалася рэвалюцыйная барацьба, натхняльнікам якой стала буйная буржуазія. У 1810 былі створаны Аб'яднаныя правінцыі Рыо дэ Ла-Плата. Незалежнасць правінцый была абвешчана 9 ліпеня 1816 года ў Тукумане была падпісана Дэкларацыя незалежнасці, неўзабаве калонія канчаткова выйшла з-пад іспанскай улады. Рэспубліканская форма кіравання была адстояна ў грамадзянскай вайне 1819 года. У 1833 годзе Велікабрытанія заняла Мальвінскія астравы. Першым дыктатарам у гісторыі Аргенціны стаў Хуан Мануэль Росас (1831-1852). У 1859 годзе адбылася невялікая грамадзянская вайна за форму Канстытуцыі паміж горадам Буэнас-Айрэс і войскамі астатняй Аргенціны, ў выніку якой свавольны горад пацярпеў паразу. Перамога над абарыгенамі ў [[Вайна Пустыні|Вайне Пустыні]] (1879-1880) пад кіраўніцтвам генерала Хуліа Рока адкрыла шлях на поўдзень. У пачатку XX стагоддзя Аргенціна ператварылася ў адну з самых багатых краін свету, што прывабіла ў краіну мільёны еўрапейцаў.