Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Граўжышкі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Касцёл, 1930 '''Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла''' ...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
 
[[Файл:Graŭžyški. Граўжышкі (1930) (4).jpg|thumb|left|Інтэр’ер касцёла, 1930]]
У сярэдзіне ХХ ст. касцёл уяўляў сабою прамавугольны ў плане аб’ём са слаба выяўленым [[трансепт]]ам і шырокай падоўжанай пяціграннай [[апсіда]]й, фланкаванай дзвюма невялікімі сакрыстыямі. Галоўны фасад, магчыма, калісьці быў дзвюхвежавы, але пры канцы ХIХ ст. яго завяршаў трохвугольны франтон пад невялікай вежачкай накшталт сігнатуркі. Кампазіцыя храма, вертыкальна ашаляваная і ўмацаваная вертыкальнымі сцяжкамі, накрывалася адзіным двухсхільным гонтавым дахам. Інтэр’ер упрыгожвалі тры барочныя [[алтар]]ы і прэзбітэрый. Яны былі перакрыты адзіным люстраным скляпеннем, якое падтрымлівалі дзве калоны, утвараючы бакавыя навы пад плоскай столяй. Папярочная бэлька ў праёме прэзбітэрыя была ўпрыгожана разьбяным рэнесансным арнаментам у выглядзе вінаграднай галінкі. Касцёльны ўчастак абгароджаны бутавым мурам з цаглянай брамай, у правым вугле агароджы змешчана трох’ярусная драўляная [[званіца]].
 
Перад II Сусветнай вайной граў­жышская парафія налічвала амаль 5500 вернікаў. У 1951 годзе касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі і прыстасаваны пад стайню, потым пад збожжасховішча. Апошні ксёндз быў арыштаваны. З часам храм ператварыўся ў руіны, аднак быў аб’яўлены помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства з рысамі [[барока]].