Андрэй Міхайлавіч Федарэнка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дададзены найменні кніг і звесткі пра пераклады твораў з беларускай.
Удакладненні ў назве часопіса "Sexus" i годзе "Глінянага Вялеса"; дапаўненне пра статус А. Федарэнкі ў СБП.
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Скончыў [[Мазырскі політэхнічны тэхнікум]] і Бібліятэчны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў|Мінскага інстытута культуры]] (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у [[Горад Мікашэвічы|Мікашэвічах]] Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў [[Горад Калінкавічы|Калінкавічах]] Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса [[Полымя (1922)|«Полымя»]], на кінастудыі «[[Беларусьфільм]]». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе [[Маладосць|«Маладосць»]]. У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты [[Літаратура і мастацтва|«Літаратура і мастацтва»]]. Цяпер стыль-рэдактар часопіса [[Дзеяслоў (2002)|«Дзеяслоў»]]. Член [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]], у 2017 выбраны ў Раду Саюза<ref>http://lit-bel.org/by/about/struct/</ref>. Удзельнік традыцыйных [[Шахматы|шахматных]] турніраў СБП<ref>http://www.lit-bel.org/by/news/kastrychnicki-shaxmatny-turnir.html</ref><ref>http://www.lit-bel.org/by/news/2017/pismennicki-shaxmatny-turnir.html</ref>.
 
== Творчасць ==
Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай ўмоўнасціумоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з беларускай мовы на рускую. Асобныя творы былі перакладзены на рускую<ref>https://www.livelib.ru/author/300264/latest-andrej-fedorenko</ref><ref>http://belisrael.info/?p=11646</ref>, англійскую<ref>http://belisrael.info/?p=12251</ref> і іншыя мовы.
 
== Кнігі ==
Радок 24:
* Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута».
* Лаўрэат прэміі «[[Залатая літара]]» (2009) за кнігу «Нічые».
* Пісьменнік 2012 года па версіі часопіса «SexsusSexus» за кнігу «Ланцуг».
* Шорт-ліст [[Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца|прэміі імя Ежы Гедройца]] (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа».
* Лаўрэат літаратурнай прэміі «[[Гліняны Вялес]]» ([[2014]]2015) за кнігу «Ціша»<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/26877878.html Федарэнка атрымаў прэмію «Гліняны Вялес»: Прыемна, што на маё пакаленне звяртаюць увагу]</ref>.
 
{{зноскі}}