Палтаўская вобласць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Заменены растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG.
Радок 49:
}}
'''Палта́ўская во́бласць''' ({{lang-uk|Полта́вська о́бласть}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва [[Украіна|Украіне]]. Плошча вобласці скаладае 28,748 тыс. км². Насельніцтва — 1,554 млн чалавек ([[2006]]). Адміністрацыйны цэнтр — [[горад]] [[Горад Палтава|Палтава]].
 
== Геаграфічныя звесткі ==
=== Месцазнаходжанне ===
Размешчаная ў сярэдняй частцы Левабярэжнай [[Украіна|Украіны]].
 
На поўначы мяжуе з [[Чарнігаўская вобласць|Чарнігаўскай]] і [[Сумская вобласць|Сумскай]], на ўсходзе з [[Харкаўская вобласць|Харкаўскай]], на поўдні з [[Днепрапятроўская вобласць|Днепрапятроўскай]] і [[Кіраваградская вобласць|Кіраваградскай]], на захадзе з [[Кіеўская вобласць|Кіеўскай]] і [[Чаркаская вобласць|Чаркаскай]] абласцямі Украіны.
 
Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 213,5 км, а з захада на ўсход 245 км.
 
=== Клімат ===
Вобласць знаходзіцца ў зоне [[лесастэп]]у. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня –6,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе дажджоў.
 
=== Рэльеф ===
Большая частка вобласці ляжыць у межах [[Прыдняпроўская нізіна|Прыдняпроўскай нізіны]]. Асноўны тып глебаў — сярэдне-гумусавыя чарназёмы.
 
=== Водныя аб’екты ===
Па тэрыторыі вобласці цякуць 146 рэчак агульнай даўжыні 5101 км. Рэкі вобласці належаць да басейна [[Дняпро|Дняпра]]: левыя прытокі — [[Сула (прыток Дняпра)|Сула]], Псэл, [[Ворскла]], Ворэль. На поўдні і паўднёвым захадзе вобласць амываюць воды Крамянчуцкага і Днепрадзяржынскага вадасховішчаў.
 
== Гісторыя ==
Вобласць была ўтвораная 22 верасня 1937 [[год|года]].
 
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ==
Вобласць налічвае 25 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, з якіх 5 — абласнога значэння, 21 мястэчка, 43 пасёлкі, 1783 вёскі.
 
== Вядомыя асобы ==