Валдас Адамкус: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 73:
}}
'''Валдас Адамкус''' ({{lang-lt|Valdas Adamkus}}, {{ДН|3|11|1926}}) — [[прэзідэнт]] [[Літва|Літвы]] з [[26 лютага]] [[1998]] да [[25 лютага]] [[2003]] і з [[12 ліпеня]] [[2004]] да [[12 ліпеня]] [[2009]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 3 лістапада 2016 года ў Коўне. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у руху супраціўлення. Падчас Нацысцкай акупацыі выдаваў падпольную газету. Пасля вяртання Саветаў працягнуў барацьбу супраць іх. У ліпені 1944 года з бацькамі з’ехаў у Германію, дзе наведваў лекцыі на факультэце прыродазнаўчых навук [[Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга-Максіміліяна|Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна]]. У 1948 годзе заваяваў два залатыя і два сярэбраныя медалі на Алімпійскіх гульнях сярод падняволеных нацый. У 1949 годзе разам з сям’ёй эміграваў у ЗША. Пасяліўся ў літоўскай абшчыне ў [[Чыкага]] і спачатку працаваў рабочым на аўтазаводзе. У 1951 годзе ажаніўся з Альмай Нутаўрайтэ (Alma Nutautaitė). У 1960 годзе скончыў Ілінойскі інстытут тэхналогій па спецыяльнасці будаўніцтва. У 1950-я — 1960-я быў актыўным дзеячам эмігранцкай палітыкі. Ад 1958 да 1965 году быў намеснікам старшыні літоўскай эмігранцкай арганізацыі Santara-Šviesa. У 1967 годзе абраны старшынёй гэтай арганізацыі. Падчас свайго жыцця ў ЗША быў актывістам акцый пратэсту супраць далучэння Літвы да СССР, ініцыяваў збор подпісаў пад шэрагам петыцый. У 1970 годзе пачаў працаваць у Федэральнам Агенцтве ЗША па абароне навакольнага асяроддзя ({{lang-en|Environment Protection Agency|скарочана}}), якая тады адчынілася. Спачатку ўзначальваў цэнтр даследавання навакольнага асяроддзя. У 1971 г. абраны намеснікам старшыні па Сярэднім Захадзе ЗША, праз 10 гадоў стаў старшынёй па гэтым рэгіёне. Сярод ягоных дасягненняў падчас гэтай працы было паляпшэнне якасці вады ў [[Вялікія азёры|Вялікіх азёрах]]. Таксама дапамагаў у вырашэнні праблем навакольнага асяроддзя ва Усходняй Еўропе, рабіў кансультатыўныя і іншыя паслугі. На момант свайго звальнення з Агенцтва па абароне навакольнага асяроддзя ў 1997 годзе працаваў там даўжэй за ўсіх кіраўнікоў.
 
У 1997 годзе аб’явіў пра свой намер вярнуцца ў Літву, атрымаць літоўскае грамадзянства і балатавацца ў прэзідэнты. Ня ўсе літоўцы прынялі гэтую заяву прыязна. Іншыя ўспрынялі яго як сына літоўскай зямлі, які вяртаўся дадому. Ён атрымаў паразу ў першым туры выбараў прэзідэнта Летувы, які адбыўся напрыканцы 1997 года. Але ў другім туры, які адбыўся 4 студзеня 1998 года, ён перамог з перавагай менш за 1 працэнт. Заступіў на пасаду 26 лютага 1998 года. Ён выступаў за далучэнне Літвы да [[НАТА]] і [[Еўрасаюз]]а, але адначасова працаваў над змягчэннем напружанасці з Расіяй і ўсталявання сяброўскіх стасункаў з астатнімі суседзямі Літвы. Ён сутыкнуўся з далейшымі складанасцямі пост-савецкай эканомікі, але здолеў павялічыць эканамічны рост і паменшыць беспрацоўе. У 2003 годзе Адамкус не быў пераабраны, атрымаўшы паразу ад [[Раландас Паксас|Раландаса Паксаса]]. Стаў амбасадарам добрай волі ЮНЕСКА. На пазачарговых выбарах у 2004 годзе пасля імпічменту Паксаса быў пераабраны прэзідэнтам Літвы.
 
== Узнагароды ==
# Вялікі Крыж Ордэна Ісляндскага Сокала, 1998
# Вялікі Крыж Ордэна Святога Олафа, Нарвегія, 1998
# Ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені, Украіна, 1998
# Ордэн Крыжа зямлі Марыі, Эстонія, 1999
# Кавалер Вялікага крыжа Грэцкага ордэна збавіцеля, 1999
# Рыцар ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай», 1999
# [[Ордэн Белага арла]], Польшча, 1999
# Кавалер pro Merito Melitensi, Мальта, 1999
# Кавалер ордэна Заслугаў, Венгрыя, 1999
# Вялікі Крыж Ордэна Сяброўства, Казахстан, 2000
# Кавалер ордэна Трох Зорак, Латвія, 2001
# Кавалер Вялікага Крыжа [[Ордэн Ганаровага легіёна|Ордэна Ганаровага легіёна]], Францыя, 2001
# Кавалер ордэна Зоркі Румыніі, 2001
# Ордэн Св. Мясропа Маштоца, Арменія, 2002
# Вялікі Крыж Ордэна Белай Ружы з Зоркай, Фінляндыя, 2002
# Ордэн «За Асаблівыя заслугі», Узбекістан, 2002
# Кавалер ордэна Вітаўта Вялікага, Літва, 2003
# Ордэн Белай Зоркі з ланцугом, Эстонія, 2004
# Кавалер Ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом, Каралеўства Іспанія, 2005
# Вялікі Крыж Асаблівай ступені Ордэна «За заслугі», Германія, 2005
# [[Ордэн Падвойнага белага крыжа]] I ступені, Славакія, 2005
# Вялікі Крыж Ордэна Леапольда I, Каралеўства Бельгія, 2006
# Вялікі Крыж з Ланцугом Ордэна Заслугаў Рэспублікі Венгрыя, 2006
# Ордэн Бані, Вялікабрытанія, 2006
# Ордэн «За заслугі» I ступені, Украіна, 2006
# Ордэн «Маці Тэрэза», Албанія, 2007
# Вялікая стужка Найвышэйшага Ордэна Хрызантэмы, Японія, 2007
# Вялікі Ланцуг Ордэна Інфанта Дона Энрыке, Партугалія, 2007
# Ордэн Перамогі імя Св. Георгія, Грузія, 2007
# Вялікі Крыж Ордэна Нідэрландскага ільва, 2008
# Ланцуг Ордэна Заслугаў, Рэспубліка Чылі, 2008
# Вялікая Зорка Ганаровага знаку «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай», 2009
# Ордэн «Стара планіна», Рэспубліка Баўгарыя, 2009
# Вялікі Крыж [[Ордэн адраджэння Польшчы|Ордэна адраджэння Польшчы]], Рэспубліка Польшча, 2009
# Ордэн Свабоды, Украіна, 2009
 
 
{{зноскі}}