Сцяпан Цімафеевіч Разін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Vmk55 (размовы | уклад)
Радок 9:
 
== Жыццё ==
Сцяпан Цімафеевіч Разін нарадзіўся каля 1630 года ў станіцы Зімавейскай-на-Доне (цяпер [[Валгаградская вобласць]], [[Расія]]) у сям'і заможнага казака Цімафея Разі.
 
У 1661—1662 удзельнічаў у перагаворах дэлегацыі [[Войска Данское|Войска Данскога]] і афіцыйнага [[Рускае царства|маскоўскага]] пасольства з [[калмыкі|калмыкамі]] пра сумесныя дзеянні супраць [[нагайскія татары|нагайскіх татар]]. У 1662—1663 камандзір атрада данскіх казакоў у паходах супраць [[крымскія татары|крымскіх татар]]. Удзельнік [[вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654—1667|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667]]. У 1667 узначаліў грабежніцкі паход казацкай беднаты на рэкі [[Волга|Волгу]] і [[Яік]] (Урал), у 1668—1669 — паход казацкай флатыліі па [[Каспійскае мора|Каспійскім моры]]: разрабаваны прыбярэжныя гарады і правінцыі [[Іран]]а, вызвалены расійскія нявольнікі.
Радок 15:
Новы яго паход на Волгу вясной 1670 перарос у [[Паўстанне Разіна|сялянскую вайну]]. Выступаючы нібыта ў абарону правоў царэвіча [[Аляксей Аляксеевіч, рускі царэвіч|Аляксея Аляксеевіча]] і былога патрыярха [[Нікан, Патрыярх Маскоўскі|Нікана]], Разін абяцаў простаму народу «свабоду і збаўленне» ад «дрэнных» баяр, у занятых гарадах усталёўваў кіраванне на казацкі ўзор, распраўляўся з прадстаўнікамі царскай адміністрацыі.
 
Пасля [[Бітва пад Сімбірскам|паражэння пад Сімбірскам]] (кастрычнік 1670) паранены вярнуўся на [[Дон]], дзе ў красавіку 1671 схоплены казацкай старшынай і выдадзены царскім уладам.
 
== Пакаранне Разіна ==