Праспект Незалежнасці (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 63:
=== 1-ая частка ===
 
1-ю частку, даўжыня якой каля 3  км, адкрываюць два будынкі: [[атэль «Мінск», Мінск|атэль «Мінск»]]  — злева і [[Мінскі паштамт]]  — справа. У гэтай частцы шырыня праспекта  — 48 [[м]]. Суадносіны вышыні будынкаў і шырыні праспекта  — 1:2, якія ствараюць уражанне прасторы, святла і некаторай параднасці, ствараюць цэласны характар забудовы. Тут усе будынкі ўзяты пад адзін [[карніз]]. Праспект добра ўпісаны ў прыроднае асяроддзе ракі [[Рака Свіслач, прыток Бярэзіны|Свіслач]].
 
Будаўніцтва на цэнтральным участку праспекта Незалежнасці вялося ў дзве чаргі:
* [[1940-я|1940]]—[[1950-я]] гады  — ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы;
* 1950—[[1960-я]] гады  — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.
Забудовай кіравалі архітэктары М. Паруснікаў і М. Баршч.
 
Пры будаўніцтве большасці жылых дамоў, размешчаных на гэтай частцы праспекта, выкарыстана адна серыя тыпавых секцый №  7 (распрацоўка маскоўскага інстытута «Горстройпроект», архітэктар З. Кавікаў), з прычыны чаго дасягнута мастацкае адзінства забудовы.
 
* № 11 — шасціпавярховы будынак [[Гасцініца «Мінск»|гасцініцы «Мінск»]] ([[1958]], архіт. [[Г. Баданаў]]; [[1969]], архіт. [[Г. Сысоеў]], [[Дз. Кудраўцаў]], [[С. Мусінскі]]). — {{ГККРБ 4|713Г000160}}
[[Файл:Minsk Prospekt Nezalezhnosti 02.jpg|міні|Праспект Незалежнасці ад вуліцы Валадарскага]]
* № 12 (''[[Вуліца Валадарскага (Мінск)|вул. Валадарскага]]'') — пяціпавярховы жылы дом ([[1952]], архіт. [[Л. Баталаў]]). У доме выдавалі кватэры навукоўцам, выкладчыкам вышэйшай школы, пісьменнікам. Сярод жыхароў дома — прэзідэнт Акадэміі навук БССР [[Васіль Купрэвіч]], пісьменнікі [[Міхась Лынькоў]], [[Максім Танк]], [[Аркадзь Куляшоў]]. — {{ГККРБ 4|712Г000161}}
 
=== 2-я частка ===