Навагрудскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Плошча каля 4 тыс. км², працягнулася з поўначы на поўдзень на 72 км, з захаду на ўсход па 45—50 км. Вышыня да 323 м — [[Замкавая гара (Пуцэвічы)]], за 3 км на захад ад [[горад Навагрудак|Навагрудка]].
 
Перадумовы ўзнікнення Навагрудскага ўзвышша абазначыліся ўжо ў рэльефе крышталічнага фундамента, дзе выяўлена серыя невялікіх выступаў. Навагрудскае ўзвышша прымеркавана да [[Цэнтральнабеларускі масіў|Цэнтральнабеларускага масіву]] [[Беларуская антэкліза|Беларускай антэклізы]]. Крышталічны фундамент перакрыты на цэнтральным і паўночна-ўсходнім участках верхнявендска-ніжнекембрыйскім комплексам парод, на паўднёвым — сярэднерыфейска-ніжнекембрыйскім. Тоўшча даантрапагенавых парод (магутнасць больш за 200 м) пераважна складаецца з мезазойскіх[[мезазой]]скіх і кайназойскіх[[кайназой]]скіх адкладаў, якія на асобных участках у выніку дзейнасці ледавікоў моцна дэфармаваны.
 
Антрапагенавая[[Антрапаген]]авая тоўшча (магутнасць 60—300 м) суцэльным чахлом перакрывае даантрапагенавыя пароды. У ёй найбольш развіты ледавіковыя адклады ранняга і сярэдняга плейстацэну[[плейстацэн]]у. Першыя ледавікі[[ледавік]]і стварылі ядро ўзвышша. У фарміраванні ўзвышша ўдзельнічалі ледавікі чатырох зледзяненняў, у тым ліку апошняга для гэтай тэрыторыі — сожскага. Яно складзена з пясчана-жвіровага матэрыялу, валунных суглінкаў і супескаў з удзелам адорвеняў даантрапагенавых парод, а таксама азёрных і балотных намнажэнняў міжледавіковых эпох. У час паазерскага зледзянення на паверхні намнажаліся лёсападобныя суглінкі, якія лёгка размываюцца снегавымі водамі і ліўневымі дажджамі. Тут утварыліся шматлікія яры[[яр]]ы.
 
[[Файл:Гара Замкавая Пуцэвічы2.JPG|thumb|[[Замкавая гара (Пуцэвічы)]]]]
На Навагрудскім узвышшы вылучаюць 3 тыпы рэльефу.<ref>М. Зусь (2000)</ref> Градава-ўзгорыстыя краявыя ўтварэнні знаходзяцца ў цэнтры ўзвышша, на поўдзень ад г. [[Дзятлава]] і на ўчастках, што прылягаюць да далін рэк [[Рака Моўчадзь|Моўчадзь]], [[рака Нёўда|Нёўда]], [[Сэрвач (прыток Нёмана)|Сэрвач]], Валоўка. Абсалютная вышыня тут 300—323 м, глыбіня расчлянення 30—60 м/км&sup2;, даўжыня град да 20—30 км. Спадзіста-выпуклыя схілы расчлянёныя мноствам старажытных лагчын ледавіковага сцёку і ярамі. Узгорыста-марэнны дэнудацыйны рэльеф характэрны на большай частцы ўзвышша. Вышыня 170—250 м, адносныя перавышэнні 10—30 м, густата расчлянення да 2—3 км/&sup2;. Узгорыста-марэнны рэльеф на лёсападобных пародах вызначаецца згладжанымі і платопадобнымі водападзельнымі паверхнямі і інтэнсіўным ярыста-лагчынным (3—5 км/&sup2;) расчляненнем схілаў. Заходнія схілы ўзвышша нешырокай паласой аблямоўвае водна-ледавіковая раўніна. Далінныя зандры развіты ўздоўж р. Моўчадзь і яе прытокаў. На плоскіх паверхнях трапляюцца тэрмакарставыя западзіны, занятыя балотамі.
 
Карысныя выкапні: мел, керамічная гліна, пясчана-жвіровы матэрыял, жалезныя руды (Навасёлкаўскае радовішча).
 
Сярэднія тэмпературы студзеня -6,6°С, ліпеня 17,4°С, ападкаў 706 мм за год (г. [[Навагрудак]]). Рачная сетка належыць да басейна [[Нёман]]а. Найбольшая рака, якая цячэ па ўзвышшы — [[Рака Моўчадзь|Моўчадзь]]. На схілах вытокі рэк [[рака Іса|Іса]], [[Мышанка]], [[Шчара]], [[Рака Сэрвач, (прыток Нёмана)|Сэрвач]], Нёўда, Валоўка. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-балотныя, дзярновыя, перагнойна-карбанатныя. Пад лесам каля 28% тэрыторыі; лясы яловыя, яловыя з дамешкамі дубу, грабу, ясеню, вязу, клёну; дубровы. Па тэрасах р. Моўчадзь — хваёвыя бары, па далінах рэк і сухадолах — лугі. Разарана 41% тэрыторыі.
 
[[Файл:Svityaz Lake in Belarus.jpg|thumb|[[Возера Свіцязь, Навагрудскі раён]]]]
На поўдзень ад Навагрудка апетае [[А. Міцкевіч]]ам славутае возера [[Свіцязь (возера, Навагрудскі раён)|Свіцязь]], якое ўваходзіць у Свіцязянскі ландшафтны заказнік.
 
{{зноскі}}