Аршанская ўпадзіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Belarus tectonic map.svg|thumb|300px|Тэктанічныя структуры Беларусі]]
'''Аршанская ўпадзіна'''  — структура [[Усходне-Еўрапейская платформа|Усходне-Еўрапейскай платформы]].
 
Упадзіна распасціраецца на поўнач і паўночны ўсход і падзяляе [[Беларуская антэкліза|Беларускую]] і [[Варонежская антэкліза|Варонежскую]] антэклізы. Невялікае адгалінаванне Аршанскай ўпадзіны цягнецца на паўднёвага захаду да [[горад Чэрвень|г. Чэрвень]] і ўтварае [[Чэрвеньскі структурны заліў]]. На ўсходзе мяжуе з Ярцаўскім пахаваным выступам, на поўначы праз слаба выражаную Веліжскую седлавіну зліваецца з Таропецка-Вяземскім прагінам, на захадзе сучляняецца з [[Латвійская седлавіна|Латвійскай седлавінай]], [[Вілейскі пахаваны выступ|Вілейскім пахаваным выступам]] Беларускай антэклізы, на паўднёвым усходзе  — з Суражскім пахаваным выступам Варонежскай антэклізы, на поўдні  — са [[Жлобінская седлавіна|Жлобінскай седлавінай]], на паўднёвым захадзе  — з [[Бабруйскі пахаваны выступ|Бабруйскім пахаваным выступам]] Беларускай антэклізы. Даўжыня Аршанскай упадзіны каля 250  км, шырыня ад 120 да 210  км.
 
Крышталёвы фундамент у межах упадзіны апускаецца ад адзнак -0−0,8 да -1−1,7  км. Запоўнена рыфейскімі і вендскімі адкладамі магутнасцю ад 1  км і больш. [[Рыфей]]скія і ніжневендскія ўтварэнні складаюць ніжнебайкальскі структурны комплекс. Вышэй рэзка нязгодна залягаюць сярэдне- (на ўсёй плошчы ўпадзіны) і верхнедэвонскія (на ўсходзе) адклады, якія ўтвараюць герцынскі структурны комплекс. На поўдні пашыраны таксама верхнеюрскія, мелавыя, месцамі палеагенавыя і неагенавыя і на ўсёй тэрыторыі ўпадзіны антрапагенавыя адклады. Як структурныя элементы 2-га парадку па паверхні фундамента і рыфейскіх адкладах у межах Аршанскай упадзіны вылучаюцца [[Віцебская мульда]] і [[Магілёўская мульда]], падзеленыя [[Цэнтральнааршанскі горст|Цэнтральнааршанскім горстам]]. Па паверхнях крышт.крышталічнага фундамента, верхне-пратэразойскіх і дэвонскіх адкладаў выдзяляецца шэраг лакальных структур. Большасць з іх слаба вывучаны. Фарміраванне Аршанскай упадзіны пачалося і закончылася ў познім [[пратэразой|пратэразоі]], найбольш інтэнсіўна яе развіццё выявілася ў рыфеі. Па паверхні дэвонскіх[[дэвон]]скіх адкладаў і адкладаў, якія залягаюць вышэй, Аршанская ўпадзіна не вылучаецца. Дэвонскія ўтварэнні монаклінальна апускаюцца на ўсход і складаюць заходні борт [[Маскоўская сінекліза|Маскоўскай сінеклізы]]. Юрскія, мелавыя, палеагенавыя і неагенавыя адклады апускаюцца на поўдзень і ўтвараюць паўночны борт Прыпяцкай сінеклізы.
 
== Літаратура ==
* Оршанская впадина // Республика Беларусь: энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П.  Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — С. 611.
 
[[Катэгорыя:Аршанская ўпадзіна| ]]