Капліца Жыгімонта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
KrBot (размовы | уклад)
др - ізаляваны артыкул
Радок 43:
[[Выява:Dome of the Sigismund Chapel in Cracow.jpg|thumb|Купал капліцы|left]]
'''Капліца Жыгімонта'''; таксама '''Каралеўская капліца''' або '''Ягелонская капліца''' — адна з дзевятнаццаці капліц, якія атачаюць Вавельскі архікафедральны касцёл у Кракаве.
 
Нямецкі гісторык мастацтва Аўгуст Атамар Эсенвейн (1831-1892) назваў яе ў 1867 годзе «жамчужынай [[Рэнесанс]]у на паўночным баку Альпаў». Капліца з'яўляецца прыкладам чыстага фларэнційскага рэнесансу за межамі [[Італія|Італіі]].
 
Пасля смерці Барбары Запальяі, першай жонкі караля [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта І Старога]], кароль-удавец вырашыў пабудаваць маўзалей сваёй дынастыі. Кароль даручыў стварэнне капліцы фларэнційскаму архітэктару Барталамеа Берэчы, які прадставіў каралю першыя эскізы капліцы ў [[1517]] годзе. Працы пачаліся ў [[1519]] годзе пасля разбурэння старой капліцы Казіміра IIІ Вялікага. У [[1525]] г. капліца была пабудавана ў папярэднім выглядзе, у [[1526]] годзе быў узведзены купал, будаўнічыя работы былі скончаны ў [[1531]] годзе. У [[1533]] капліца была асвечана.
 
Пры будаўніцтве дойліду Берэчы дапамагалі і іншыя італьянскія майстры: Антоніа дзі Ф'езоле, Нікола Кастыльёнэ, Філіпа дзі Ф'езоле, Бернардзіна Дзанобі дэ Дж'яноціс, Джыёвані Солі, Джыёвані Чыні да Сіена і Джіёвані Марыя Падавана.
 
== Архітэктура ==
Капліца пабудавана згодна з квадратным планам. Эліптычны купал абапіраецца на васьмігранны тамбур з круглымі вокнамі. Купал пакрыты т. зв. «рыбінай лускай» (дахоўкай) з пазалочанай меднай бляхі.
 
Фасады падзелены пілястрамі і карнізамі. Адзіны ўваход вядзе праз аркаду з дэкаратыўнымі кратамі з боку касцёла.
 
Праект капліцы з'яўляецца самастойнай працай Берэчы і не мае ніводнага аналага ў Італіі.
 
Радок 60:
* Kazimierz Kuczman, Wzgórze Wawelskie: Przewodnik, Państwowe Zbiory Sztuki na Wawelu, Ministerstwo Kultury i Sztuki, Zarząd Muzeów i Ochrony Zabytków, Kraków 1988, wyd. drugie.
* Krzysztof J. Czyżewski, Królewska katedra na Wawelu. Przewodnik, Kraków 2002.
 
{{Ізаляваны артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Вавель]]