Вулкан (планета): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Планета Вулкан у Вулкан (планета): ВП:НА
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Іншыя значэнні|Вулкан (значэнні)}}
'''Вулкан''' — гіпатэтычная [[малая планета]], якая нібы рухаецца па [[Арбіта|арбіце]] паміж [[планета Меркурый|Меркурыем]] і [[Сонца]]м. У сярэдзіне [[XIX]] стагоддзя былі праведзены новыя дакладныя назіранні Меркурыя, і аказалася, што некаторыя ўласцівасці арбіты гэтай планеты немагчыма было растлумачыць пры дапамозе класічнай [[нябесная механіка|нябеснай механікі]]. Французскі астраном і матэматык [[Урбен Жан Жазеф Левер'е|Урбен Левер'е]] выказаў здагадку, што гэта вынік гравітацыі іншай планеты, названай ім Вулканам. Нягледзячы на шматгадовы пошук, выявіць гэту планету так і не атрымалася; было апублікавана некалькі паведамленняў пра назіранні Вулкана, але гэтыя назіранні, як правіла, не ўзгадняліся ні адзін з адным, ні з разлікамі Левер'е, а іншым астраномам не ўдавалася іх пацвердзіць. У пачатку [[XX]] стагоддзя паводзіны Меркурыя былі паспяхова растлумачаны [[Агульная тэорыя адноснасці|агульнай тэорыяй адноснасці]] [[Альберт Эйнштэйн|Эйнштэйна]] без увядзення дадатковых нябесных цел.