Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 53:
Арганізацыйныя работы па адкрыцці ўніверсітэта зацягнуліся ў сувязі з часовай акупацыяй Мінска. У маі [[1921]] года быў аб’яўлены прыём на рабочы факультэт, а [[11 ліпеня]] на ўрачыстым пасяджэнні ў [[Мінскі гарадскі тэатр|гарадскім тэатры]] быў абнародаваны тэкст Дэкрэта аб адкрыцці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. [[30 кастрычніка]] адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку заняткаў.
 
Першым рэктарам універсітэта [[Народны камісарыят асветы БССР]] прызначыў выдатнага гісторыка-славіста, выпускніка гісторыка-філалагічнага факультэта [[МДУ]], прафесара [[Уладзімір Іванавіч Пічэта|Уладзіміра Іванавіча Пічэту]], які ўзначальваў БДУ на працягу 8 гадоў. Прафесарска-выкладчыцкі склад у асноўным быў сфарміраваны кадрамі [[Маскоўскі ўніверсітэт|Маскоўскага]], [[Казанскі ўніверсітэт|Казанскага]] і [[Кіеўскі ўніверсітэт|Кіеўскага ўніверсітэтаў]]. Першымі прафесарамі ўніверсітэта Дзяржаўны вучоны савет прызначыў [[В. Г. Кнорын]]а (палітэканамія), [[У. М. Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскага]] ([[гісторыя Беларусі]]), [[У. М. Іваноўскі|У. М. Іваноўскага]] ([[філасофія]] і [[педагогіка]]), [[І. М. Салаўёў|І. М. Салаўёва]] ([[педагогіка]]); [[Д. П. Канчалоўскі|Д. П. Канчалоўскага]], [[У. М. Перцаў|У. М. Перцава]], [[М. М. Нікольскі|М. М. Нікольскага]], [[У. І. Пічэта|У. І. Пічэту]], [[Д. А. Жарынаў|Д. А. Жарынава]], [[С. З. Кацэнбоген]]а, [[Ф. Ф. Турук]]а, [[:ru: А. А. Савич|А. А. СавічСавіча]]а ([[Гісторыя Беларусі|гісторыя]]), [[М. А. Янчук]]а ([[этнаграфія]]), [[Сямён Якаўлевіч Вальфсон|С. Я. ВальфсонВальфсона]]а, [[В. В. Якунін]]а ([[эканоміка]]), [[Е. Е. Святаслаўскі|Е. Е. Святаслаўскага]] ([[статыстыка]]), [[М. М. Андрэеў|М. М. Андрэева]] ([[фізіка]]), [[Б. М. Беркенгейм]]а ([[Хімія ў Беларусі|хімія]]), [[М. Б. Кроль|М. Б. Кроля]] ([[медыцына]]), [[П. І. Карузін]]а ([[анатомія]]), [[А. Ф. Фядзюшын]]а ([[заалогія]]) і інш.
 
[[1 лістапада]] [[1921]] г. на трох факультэтах — рабочым, медыцынскім і грамадскіх навук — пачаліся рэгулярныя заняткі для 1390 студэнтаў. На ўсіх факультэтах БДУ ў 1921—1922 гг. працавалі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў, 10 асістэнтаў, 5 лабарантаў і загадчыкаў кабінетаў.