Паўстанне 1863—1864 гадоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 99:
 
== Ацэнкі ==
Гісторыі паўстання 1863—1864 і дзейнасці К. Каліноўскага прысвечана багатая літаратура. Даследчыкі, публіцысты, пісьменнікі ў розны час па-рознаму ацэньвалі і паўстанне, і дзейнасць яго кіраўніка на Беларусі і ў Літве. Польская і расійская літаратура, супярэчлівая ў канцэптуальных адносінах.
 
=== Польская гістарыяграфія ===
Радок 105:
 
=== Беларуская гістарыяграфія ===
Наогул, па стане на 2000-я[[XXI]] ггст. беларуская гістарыяграфія паўстання і асобы Каліноўскага характарызуецца слабай апорай на архіўныя крыніцы і моцнай публіцызаванасцю і палітызаванасцю на шкоду навуковасці{{крыніца?}}.
 
Пачатак станаўлення беларускай гістарыяграфіі аб паўстанні і К. Каліноўскім адносіцца да 1920-х гадоў. У часы «[[беларусізацыя|беларусізацыі]]» 1920-х гг. беларуская гістарыяграфія сфарміраваласфарміраваліся дзве асноўныя канцэпцыі разгляду і ацэнкі паўстання.
 
Адна з іх, «вульгарна-сацыялагічная» (прадстаўнікі: [[У. Ігнатоўскі]]<ref>Запіскі Аддзелу гуманітарных навук / Беларуская Акадэмія навук. Кн. 13: Працы Інстытута гістарычных навук. Т. 5. Ігнатоўскі, У. 1863 год Беларусі / У. Ігнатоўскі. — Мн.: [б. в], 1930. — 274 с.</ref> і інш.) разглядала паўстанне як польскае, якое значна закранула Беларусь, і набыло тут асаблівы характар, з'яўляючыся тут, з аднаго боку, сялянскім супраць паноў, з другога — палітычным нацыянальна-вызваленчым супраць царызму. У гэтай канцэпцыі дзеянні «[[Чырвоныя|чырвоных]]» трактаваліся як народныя і антышляхецкія, і амаль як беларускія ў палітычнай скіраванасці, а дзеянні «белых» — як фактычна згодныя з дзеяннямі царскіх уладаў. Паўстанне ў гэтай канцэпцыі дэкларатыўна разглядалася як прадвеснік будучай сацыялістычнай рэвалюцыі.
 
У той жа час [[Самуіл Хаімавіч Агурскі|С. Агурскі]] заяўляў, што паўстанне 1863 г. было арганізавана польскімі памешчыкамі і каталіцкім духавенствам і праходзіла пад польскімі шавіністычнымі лозунгамі, называў Каліноўскага «міфічным героям», «польскім шавіністам»<ref>Біч, М. В. К. Каліноўскі і паўстанне 1863 г. у працах беларускіх савецкіх гісторыкаў / М. В. Біч // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1989. — № 3. — С. 110.</ref>.
 
Падобным чынам, г.зн., дэкларатыўна і як падзею-прадвеснік, але ўжо з пункту гледжання будучага абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці ([[БНР]]), паўстанне разглядалася ў працах беларускіх замежных даследчыкаў 1920-х гг. і пазней ([[Адам Станкевіч]], [[Ян Станкевіч]]).