ФК Рубін Казань: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 52:
 
=== Росквіт эпохі Сенцяброва ===
У 1958 годзе ў [[Казань|Казані]] ўпершыню з’явілася каманда майстроў. Гэта звязана з паспяховым выступленнем каманды завода імя Гарбунова ў чэмпіянаце РСФСР. Клуб атрымаў назву «Іскра» і апынуўся ў першай зоне першынства РСФСР класукласа «Б». Дэбютны матч казанцы гулялі супраць херсонскага «[[ФК Спартак Херсон|Спартака]]». Гэты матч скончыўся паразай з лікам 2:4. Сезон каманда завяршыла на 14-м месцы. У сезоне 1959 году каманду ўзначаліў [[Мікалай Сенцяброў]], які кіраваў камандай наступныя 12 гадоў. Да «Іскры» Мікалай трэніраваў іванаўскі «[[ФК Тэкстыльшчык Іванава|Тэкстыльшчык]]». Паводле вынікаў сезону казанская каманда заняла 5-е месца, што на 9 пазіцый вышэй за мінулагодні вынік. Сезон 1960 года аказаўся больш паспяховым. Паводле вынікаў першага кола каманда пацярпела толькі адну паразу, аднак другое кола спаборніцтва апынулася больш складаным. Паводле вынікаў сезону казанцы апынуліся на 4-м месцы. У жніўні 1960 года адбылося адкрыццё стадыёна «[[Цэнтральны (стадыён, Казань)|Цэнтральны]]», а 21 жніўня быў згуляны дэбютны матч на новай арэне, ў якім «Іскра» перамагла «Металург» з лікам 2:1. Пачатак сезону 1961 года нагадваў мінулы сезон. Каманда зноў паспяхова згуляла ў першым коле і няўдала ў другім. У сезонах 1962 і 1963 гадоў «Іскра» займала 3-е месца, што не давала перспектыў на павышэнне. Але ўвесь гэты час ішла праца па стварэнні магутнай каманды. У сезоне 1964 года каманда ўзмацнілася маладымі гульцамі з першынства горада. Пачатак сезону, у адрозненне ад мінулых сезонаў, выдаўся не вельмі паспяховым, але ў канцы чэмпіянату каманда выдала 15-матчавую беспаразную серыю і скончыла сезон на 2-м месцы, што дало магчымасць працягнуць барацьбу за месца ў чэмпіянаце рангам вышэй. У міжсезонне клуб змяніў назву. Кіраўніцтва прапанавала змяніць яго на больш прыгожае і гучнае «Рубін». У канцы сезону, у матчы супраць саратаўскага «[[ФК Сокал Саратаў|Сокала]]», «Рубін» забяспечыў сабе месца ў лізе «А».
 
== Склад ==