Мсціслаўскае ваяводства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54:
[[Выява:MścisławskieIRP.JPG|thumb|250px|Мсціслаўскае ваяводства]]
'''Мсціслаўскае ваяводства''' ([[1566]]—[[1772]]) — адміністрацыйная адзінка ў складзе [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Плошча складала каля 22,6 тыс. км². Сталіцай ваяводства з'яўляўся [[Мсціслаў]]. Ваяводства паўстала з [[Мсціслаўскае княства|Мсціслаўскага княства]].
 
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. характарызаваў стан ваяводства як «цалкам спустошаны маскоўскім непрыяцелем»<ref>Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.</ref>.
 
На поўначы межавала са [[Смаленскае ваяводства|Смаленскім ваяводствам]] і [[Аршанскі павет|Аршанскім паветам]] [[Віцебскае ваяводства|Віцебскага ваяводства]], на захадзе і поўдні — з [[Менскі павет|Менскім]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім]] паветамі [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]], на ўсходзе — з [[Белгарадская губерня|Белгарадскай губерняй]] [[Маскоўскае княства|Маскоўскага княства]]. Ахоплівала тэрыторыі былога Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхнага складу (землі сучаснай [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] і значная частка [[Гомельская вобласць|Гомельшчыны]]).