Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 212:
Думаю, што няма сэнсу ствараць асобныя артыкулы пра губерні/паветы РСФСР (асобна ад часоў Расійскай імперыі), бо ў 1917 годзе старыя адзінкі не скасоўваліся і новыя не ствараліся (у адрозненне ад падзелаў Рэчы Паспалітай), губерні і паветы працягвалі існаваць "па інэрцыі".--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 18:06, 19 ліпеня 2018 (MSK)
: Магчыма, але як удакладняць назву? Атрымліваецца, што павет існаваў у неіснуючай дзяржаве 5, а некаторыя і 10 гадоў. '''Аршанскі павет (Расійская Імперыя, РСФСР, БССР)'''. Папяровыя выданні ў гэтым плане былі абмежаваны, таму і стваралі агульныя артыкулы пра паветы. Гэта таксама тычыцца і некаторых губерняў. Дарэчы, калі я не памыляюся, то ў выпадку заходніх паветаў, мы чамусьці падзяляем іх, але там таксама палякі іх "па інэрцыі" «стварылі».--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 18:21, 19 ліпеня 2018 (MSK)
:: Можна ўдакладняць гадамі існавання, але ва ўдакладненні "Расійская імперыя" не бачу нічога дрэннага (дарэчы, "імперыя" тут з малой літары), нават калі павет існаваў і пазней. Гэта толькі ўдакладненне, яно не прэтэндуе на поўную гістарычную дакладнасць. Заходнія паветы ствараліся заўсёды наноў і афіцыйна, прычым з трохі рознымі межамі, складам (воласці/гміны), адміністрацыяй. У 1917 годзе ж ніякага пераўтварэння не было, усё засталося ранейшым, ды і ўдакладненне "РСФСР" таксама не ідэальнае, бо паветы некаторы час уваходзілі ў склад ССРБ/Літбел.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 23:34, 19 ліпеня 2018 (MSK)