Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 56:
Штуршок далейшаму развіццю ПДУ дало наведванне ВНУ ў 2001 годзе [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь]] [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А.Р. Лукашэнка]]. Згодна з Пратаколам Даручэнняў Галавы дзяржавы ад 1 верасня 2001 года Міністэрства абароны перадала ўніверсітэту комплекс будынкаў езуіцкага калегіума. У лютым 2003 года адбылася ўрачыстая перадача гістарычных будынкаў. Такім чынам, выкладчыкі і студэнты ПДУ сталі гаспадарамі аднаго з старэйшых універсітэцкіх гарадкоў на постсавецкай прасторы і найстарэйшага – у Беларусі. На сённяшні дзень на полацкай пляцоўцы ВНУ размяшчаюцца гуманітарны факультэт (з 2005 г.) і факультэт інфармацыйных тэхналогій (з 2008 г.)<ref>Полацкі дзяржаўны універсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання). — Наваполацк: ПДУ, 2008. — С. 37—38.</ref>.
 
З 2016 года юрыдычны факультэт і кафедра фізвыхавання і спорту гуманітарнага факультэта валодае ўласным кампусам у пасёлку Міжрэчча<ref>[[Начало учебного семестра в Междуречье]]</ref>. На гэтай жа базе дзейнічае Рэгіянальны вучэбна-навукова-практычны Юрыдычны цэнтр<ref>[https://www.psu.by/fakultety/juf/9770-regionalnyj-uchebno-nauchno-prakticheskij-juridicheskij-tsentr#obshchaya-informatsiya Региональный учебно-научно-практический Юридический центр]</ref>. У кастрычніку 2017 года ўніверсітэт сумесна з Наваполацкім гарадскім выканаўчым камітэтам і [[Нафтан (прадпрыемства)|ТАА "Нафтан"]] з'яўляецца актыўным удзельнікам інавацыйна-прамысловага Наваполацкага нафтахімічнага кластара, стварэнне якога скіравана на ўмацаванне сувязі паміж адукацыяй, навукай і вытворчасцю і спрыянне далейшаму развіццю нафтахімічнай галіны, а таксама іншай навукаёмістай і высокатэхналагічнай вытворчасці<ref>[https://www.psu.by/nauka/novosti-nauki/10786-pgu-vstupil-v-sostav-innovatsionno-promyshlennogo-neftekhimicheskogo-klastera ПГУ вступил в состав инновационно-промышленного нефтехимического кластера]</ref>.
 
У ходзе рэарганізацыі вучэбных падраздзяленняў універсітэта ў 2017 годзе былі аб'яднаныя спартыўна-педагагічны і гісторыка-філалагічны факультэты, а таксама інжынерна-тэхналагічны факультэт і факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту. У выніку былі ўтвараны гуманітарны і механіка-тэхналагічны факультэты адпаведна. Па стане на май 2018 года ПДУ аб'ядноўвае 9 факультэтаў, у тым ліку па рабоце з замежнымі студэнтамі і давузаўскай падрыхтоўцы, і 27 кафедраў. Універсітэт прапаноўвае 83 праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры тэхнічнага, фінансава-эканамічнага, гуманітарнага і педагагічнага профіля, а таксама 18 праграм дактарантуры. У 2017-2018 вучэбным годзе ў ВНУ налічвалася каля 10 000 студэнтаў дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формаў навучання, сярод якіх замежныя грамадзяне з 24 дзяржаў блізкага і далёкага замежжа. У ПДУ працуе каля 440 выкладчыкаў, 39% з якіх маюць навуковыя ступені<ref>[https://www.psu.by/sobytija/10620-obshcheuniversitetskoe-sobranie-2017 Общеуниверситетское собрание – 2017]</ref>. Пры ўніверсітэце працуюць Цэнтр вывучэння замежных моў "Uiniversum"[https://www.psu.by/tsentry/10625-tsentr-izucheniya-inostrannykh-yazykov-universum], Цэнтр дашкольнага дзяцінства і інавацыйных тэхналогій развіцця "УНІВЕРык"[https://www.psu.by/tsentry/8429-tsentr-doshkolnogo-detstva-i-innovatsionnyh-tehnologij-razvitija], [https://www.psu.by/fakultety/mtf/avtoshkola аўташкола].
 
У ВНУ выдаецца «Вестник Полоцкого государственного университета»<ref>[https://psu.by/nauka/zhurnal-vestnik-pgu Журнал "Вестник ПГУ"]</ref>, які уваходзіць у «Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў»<ref>[http://vak.org.by/node/4445 Перечень научных изданий Республики Беларусь для опубликования результатов диссертационных исследований]</ref>, а таксама зборнік "Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета". Універсітэт з'яўляецца базай для правядзення цэлага шэрагу традыцыйных міжнародных навуковых форумаў, напрыклад, канферэнцыі "Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысціплінарных даследаваннняў"<ref>[https://www.psu.by/nauka/novosti-nauki/11126-iv-mizhnarodnaya-navukovaya-kanferentsyya-belaruskae-padzvinne-vopyt-metodyka-i-vyniki-palyavykh-i-mizhdystsyplinarnykh-dasledavannya IV Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў»]</ref>.